У выхадныя ў Гродне адкрыліся дзве дадатковыя пляцоўкі ўжо існуючых устаноў. Пашырыўся бар Spichki, таксама новая кропка з’явілася і ў сеткі кавярняў Varka.

Spichki: новы бар у цэнтры Гродна

Бар працуе па адрасе Савецкая, 2а. Цяпер у ўстановы з’явілася яшчэ адно месца на Вялікай Траецкай, 37. Бар спецыялізуецца на крафтавых настойках і аўтарскіх кактэйлях.

Varka: кропка побач з Triniti 

У Гродне ўжо працуе некалькі кавярняў сеткі Varka. Новая ўстанова адкрылася па адрасе праспект Янкі Купалы, 67а. У апісанні кавярні адзначаецца, што ўстанова дог-фрэндлі – гэта значыць, можна прыходзіць з жывёламі.

Сеткавыя ўстановы ў Гродне пашыраюцца — адразу два адкрыцці за выходныя
Новая Varka на праспекце Янкі Купалы. Фота: Threads

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрываецца міні-кавярня