Аўтамабіль Наталіі Краўчак і мапед Алены Жукавай прадаюць з аўкцыёну праз «Белюрзабеспячэнне».

Volkswagen Passat 1996 года можна купіць за 5800 рублёў, мапед SOUL HL 50qt-35 2008 года – за 1300. Таргі пачнуцца 23 чэрвеня, піша Telegram-канал “Право имеют”.

Краўчак Наталію Эдуардаўну і Жукаву Алену Пятроўну 9 лютага ўнеслі ў спіс “экстрэмістаў”. Іх і яшчэ сем жыхароў Ваўкавыска ў 2025 годзе судзілі ў Гродзенскім абласным судзе па так званай справе “дваровых чатаў” – за Telegram-чат “Вольныя ваўкі” .