Гродна другі месяц запар лідзіруе па колькасці здзелак з нерухомасцю. Пік прыйшоўся на травень – у горадзе прадалі 292 кватэры, тады як у астатніх абласных цэнтрах колькасць здзелак не перавысіла 200.

У красавіку ў Гродне прадалі 200 кватэр, у траўні – 292, а ў чэрвені – 236. Нацыянальнае кадастравае агенцтва ўключыла у статыстыку толькі тыя здзелкі, дзе была прададзена цэлая кватэра, а не доля. Таксама ў рэйтынгу не ўлічвалі сталічны рынак нерухомасці, дзе фарміруецца зусім іншая дынаміка продажаў – больш за 1000 здзелак за чэрвень.

Увесну 2026 рыэлтары фіксавалі павышаную цікавасць да нерухомасці ў Гродне, у тым ліку з боку расіян. Па словах аналітыкаў, кватэры ў Гродне прыцягваюць замежнікаў дзякуючы блізкасці да Еўропы і турыстычных патокаў.

Чытайце таксама: Гродзенцы за суткі выкупілі кватэры ў новабудоўлі ў Грандзічах