Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў пры наведванні раёнаў Гродзеншчыны стараецца “пабываць у кабіне трактара, калі аруць”. У інтэрв’ю «Гродно Плюс» чыноўнік прызнаўся, што ў такія моманты «зведвае невымоўныя адчуванні».

У пачатку жніўня аграрыі Гродна і вобласці намалацілі 1 млн тон збожжа і рапсу. У гонар гэтага Юрыю Караеву ўручылі “сноп першага мільёна і мяшок збожжа”.

У сваю чаргу чыноўнік заявіў, што, правяраючы ход уборачнай кампаніі, імкнецца пабываць у кабіне трактара, каб «бок аб бок пасядзець з чалавекам, які робіць вынік».

Караеў падкрэсліў, што 1 млн тон – гэта толькі пачатак. Усяго за час уборачнай кампаніі плануюць намалаціць каля 12 млн тон ураджаю.


Заняўшы пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў зацікавіўся пытаннем развіцця сельскагаспадарчай сферы рэгіёна.

Чыноўнік прызнае, што ў аграсферы назіраецца дэфіцыт працоўнай сілы і мае намер змагацца з гэтай праблемай.

Увесну 2026 Караеў прызнаў, што беларускі бок зацікаўлены ў супрацоўніках з усходніх краін, таму што тыя “традыцыйна не вельмі любяць алкаголь, старанна выходзяць на працу”. А ў ліпені запрасіў супрацоўнікаў з Узбекістана для работ у сельскай гаспадарцы.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці на ўборцы не хапае механізатараў – Караеў запатрабаваў вырашыць праблему