Рэгістрацыя на гульню ад арганізатараў квізаў «VSпомнить VSё» ужо адкрыта – мерапрыемствы пройдуць 26 і 27 жніўня ў лаўнж-бары «На луне». Аб вяртанні гульняў арганізатары паведамілі ў сваім Instagram.
Паўза з правядзеннем квізаў у Гродне была выклікана тым, што іх прыраўнялі да інтэлектуальна-забаўляльных гульняў. У сярэдзіне жніўня арганізатарам прыйшлося атрымліваць дазвол на іх правядзенне, што прывяло да масавай адмены мерапрыемстваў.
Першымі аб вяртанні паведаміла “Мозгобойня”, пасля ў Гродна вярнулася і “Матрешка”.
Чытайце таксама: У Гродне адкрылася кавярня “Арома” – у нетыповым месцы


