У ЗАГСах Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна нядаўна праходзілі рэгістрацыі шлюбаў у этнастылі. Супрацоўнікі расказалі «Гродзенскай праўдзе», чаму маладыя аддаюць перавагу вяселлям у нацыянальных традыцыях.
У ЗАГСе Ленінскага раёна ў жніўні 2026 года правялі вяселле ў этнастылі.
— Яна прайшла на беларускай мове і з элементамі нацыянальнага стылю, а маладыя танчылі пад беларускія песні, што выклікала вялікую цікавасць і захапленне, у тым ліку ў сацыяльных сетках, – распавяла супрацоўніца ЗАГСа Ганна Януцэвіч.
Нявестай была студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Па меркаванні Ганны, менавіта гэтым быў абумоўлены выбар пары.
Па тэме: Пара пабралася шлюбам у Гродне “з нацыянальным каларытам” — меркаванні гараджан падзяліліся
Януцэвіч таксама дадала, што пры падачы заявы пара можа выбраць мову, на якой пройдзе цырымонія: рускую або беларускую. Даплачваць за гэтую опцыю не давядзецца.
Супрацоўніца ЗАГСа таксама ўзгадвае цырымонію 2025 года, калі жаніх 45 гадоў і нявеста 48 пабраліся шлюбам у нацыянальным стылі.
— Пры гэтым жаніх з’яўляўся грамадзянінам Славацкай Рэспублікі, а для рэгістрацыі шлюбу пара выбрала беларускія нацыянальныя касцюмы. Казаць пра сезонныя пікі ў дадзеным кантэксце няма сэнсу, улічваючы адзінкавыя выпадкі такіх рэгістрацый. Дарэчы, у 2024 годзе дзве рэгістрацыі шлюбу прайшлі на беларускай мове, – дадала Януцэвіч.
Вяселлям у этнастылі аддаюць перавагу маладыя 20-25 гадоў
Супрацоўніца ЗАГСа Кастрычніцкага раёна Вера Шэршань адзначае, што пры правядзенні цырымоніі з нацыянальнымі элементамі выкарыстоўваюць ручнік, каравай, абмен кольцамі, а таксама ўшанаванне сватоў. Падбіраюць індывідуальную музыку, а маладых абсыпаюць збожжам – гэта сімвалізуе багацце і пладавітасць.
— Падобныя пары звяртаюцца ў ЗАГС не так часта, аднак у апошні час такія вяселлі набіраюць папулярнасць – у бягучым годзе іх было тры. Сцэнар ствараецца сумесна з маладымі, супрацоўнікі заўсёды ідуць насустрач іх пажаданням. У асноўным гэта маладыя людзі ва ўзросце 20-25 гадоў, – кажа Шэршань.
Супрацоўнікі хочуць, каб падобных шлюбаў было больш.
Чытайце таксама: Блогеры з Гродна зноў збіраюць грошы на лячэнне дзяцей. Хутка яны стануць мужам і жонкай


