Будаўнічая брыгада працавала на малочнатаварным комплексе ў Шчучынскім раёне. Брыгадзір папярэдзіў супрацоўнікаў, што трэба будзе замяніць палімерныя лісты на даху кароўніка. Але, паводле папярэдняй версіі, прамых указанняў не даваў. Будаўнікі нібыта праявілі ініцыятыву і пачалі рамонт самастойна, працавалі без страхоўкі.
Адзін з будаўнікоў, 48 гадовы-мужчына, наступіў на святлопрапускаючае акно на даху кароўніка. Канструкцыя не вытрымала яго вагі – мужчына ўпаў на бетонную паверхню. Будаўнік атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, яго экстрана даставілі ў рэанімацыю адной з устаноў.
На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Следчыя правялі агляд, зафіксавалі следавую карціну, апыталі відавочцаў і брыгадзіра. Таксама канфіскавалі дакументацыю па ахове працы і запісы з камер. Прызначалі судмедэкспертызу.
Інцыдэнтам займаецца Шчучынскі райаддзел Следчага камітэта. Спецыялісты плануюць высветліць, што стала прычынай траўміравання будаўніка.
Чытайце таксама: У Гродне ў хлопчыка пальцы захраслі ў рашотцы басейна: спатрэбілася дапамога ратавальнікаў



