Канцэрт SHAMAN, які запланавалі ў 2025 годзе і перанеслі аж на год – на 21 снежня 2026 года, усё ж адмянілі. Цяпер можна вярнуць 100% кошту квітка – але без сэрвіснага збору.
Канцэрт арганізоўвала Гродзенская абласная філармонія. Ён павінен быў прайсці ў Лядовым палацы Гродна. Гродзенцы выкуплялі квіткі: быў напалову выкуплены сектар 1 – з самымі бюджэтнымі квіткамі. Іх цэннік – 80-155 рублёў.

Горай была сітуацыя з сектарамі 2 і 3 – з коштам 145-205 рублёў. Там выкупілі чвэрць. І каля 15 месцаў было занята на партэры з цэннікам 205-245 рублёў.
Сапраўднае імя Shaman – Яраслаў Дронаў. Ён стаў вядомым у 2022 годзе, падтрымаўшы вайну ва Украіне і выканаўшы песні «Встанем», «Я русский» і іншыя кампазіцыі “патрыятычнай тэматыкі”. За падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны знаходзіцца пад санкцыямі 27 краін Еўрасаюза, Украіны і Канады. У адносінах з кіраўніцай “Лігі бяспечнага інтэрнэту” Кацярынай Мізулінай.


