Інцыдэнт здарыўся у гарадскім пасёлку Наваельня. Супрацоўнікі МНС выехалі на месца здарэння днём 13 кастрычніка – пажар удалося патушыць на ранняй стадыі.
У выніку агонь знішчыў рытуальныя маёмасці адной з магіл. Судзячы па фота, вянкі выгарэлі цалкам, рытуальны крыж абпалены. Прычына ўзгарання невядомая, у МНС мяркуюць, што справа ў неасцярожным абыходжанні з агнём.
Падобныя інцыдэнты здараліся і на гродзенскіх могілках «Аульс» — пахаванні гарэлі з-за пакінутых запаленых лампадак.
Чытайце таксама: Трэнер футбольнага «Нёмана» ледзь не згарэў у сваім аўтамабілі



