У міліцыю паступіла інфармацыя, што 65-гадовы жыхар вёскі Старая Рудня захоўвае незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу і пагражае ёй суседзям. Міліцыянты разам з атрадам спецыяльнага прызначэння “Цыклон” выехалі па месцы яго жыхарства ў ноч з 22 на 23 кастрычніка.
Убачыўшы сілавікоў, мужчына аказаў узброены супраціў – стрэліў у супрацоўнікаў. Як сцвярджае прэс-служба МУС, мужчына быў “агрэсіўна настроены”.
Супраць вяскоўца ўжылі зброю і адкрылі агонь на паражэнне – яго забілі. Падчас агляду дома мужчыны знайшлі самаробную зброю.
Чытайце таксама: Легенда гродзенскага футбола стаў фігурантам крымінальнай справы


