42-гадовы супрацоўнік аднаго з банкаў Гродна захоўваў на незачыненай асабістай старонцы ў Instagram інфармацыйную прадукцыю, прызнаную экстрэмісцкай. Міліцыя Гродна знайшла гэта 7 кастрычніка.

Яго судзілі паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП. Віну мужчына прызнаў. Суд вырашыў аштрафаваць яго на 30 базавых велічынь (1350 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона, прызнанага рэчдокам.

Чытайце таксама: Прафілактыка страхам: як у Беларусі змагаюцца з «экстрэмізмам» і чаму яго не становіцца менш