Гастра-фестываль “Gastrofest.Крафт” пройдзе ва ўсіх абласных цэнтрах краіны з 12 па 29 лістапада. На гэты раз да аўтарскіх сэтаў будуць падаваць піўныя напоі ад «Аліварыі» — арганізатары абяцаюць адкрыць “новыя гастранамічныя спалучэнні”.
Па ўсёй Беларусі будзе шэсць гарадоў-удзельнікаў. У Мінску кошт сэта складзе 45 руб., у рэгіёнах – 39 руб. Некаторыя фестывальныя сэты можна будзе замовіць самавывазам праз сэрвіс Delivio, а наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у народным галасаванні ў Telegram (@gastrofestby).
Хто ўдзельнічае і што ў меню?
Гастрабар “Пятница” (вул. Маставая, 31)
Ва ўстанове гасцям прапануюць курыны бургер з соўсам чэдар і закускі: цыбульныя кольцы, бульбу па-вясковаму, курыныя стрыпсы і марынаваныя ў соевым соусе шампіньёны.


Паб-рэстаран «Гринвич» (вул. Савецкая, 29)
У рэстаране пададуць бургер з ялавічынай, курыныя шашлычкі, запечаную бульбу, кукурузу на грылі, хлебныя сухарыкі і цыбульныя кольцы. Дапоўняць сэт соусамі барбекю і тартар.


Паб Harat’s (вул. Маркса, 24)
У сэт уключылі два бургеры: з ялавічынай і куранём. Стравы дапоўняць бульбянымі долькамі з сырным соўсам, бульбай фры, паляўнічымі сэндвічамі з беконам і каўбаскамі, а таксама тартыльямі.


Рэстаран Sherwood (вул. Падольная, 37)
Наведвальнікі змогуць пачаставацца хот-догам з каўбаскай і агароднінай, крафтавым міні-бургерам з тартарам, сырнымі шарыкі і міні-чабурэкамі са шпінатам і сырам.


Рэстаран «Хинкальня» (пр-т Купалы, 87)
Ва ўстанове прапануюць калакуры (хінкалі), кебаб з птушкі і свініны, а таксама бульбу фры і цыбульныя кольцы. Сэт дапоўняць закускамі: агуркамі па-грузінску, капустай з гарчыцай, кубдары (дражджавы пірог з мясным начыннем), аджыкай і ружовым соусам.


Піцэрыя Basta Pasta (вул. Перамогі, 35)
У піцэрыі прыгатуюць хатнія бургеры з ялавічынай, міні-чабурэкі і сіцылійскія аранчыні (рысавыя шарыкі) з цягучым сырам. Дапаўняць стравы будуць духмянымі агуркамі, крылцамі барбекю і часночнымі грэнкамі.


Рэстаран «Мята Lounge» (вул. Маставая, 31)
Сэт складаецца з ялавічнай кюфты з сулугуні, курынымі крыламі ў хрумсткай глазуры, фалафелі і марынаванай гародніны. На закуску – бульба фры з часночным алеем.


Кафэ «Карчма» (вул. Савецкая, 31)
У кафэ пададуць шашлычную каўбаску з бігусам, тамлёныя рэбры з соусам барбекю, хашбраўн (бульба) са сметанна-чесночным соусам, а таксама хлеб з салёным салам.


Рэстаран «Бекон» (вул. 1-я Працоўная, 8)
У рэстаране прапануюць два бургеры: з ірванай ялавічынай і з соусам з чорнага перцу. У сэт таксама ўключылі чыпсы з тартыльі і курыцы, курыныя крылцы барбекю, бульбяныя кракеты з мацарэлай і сырным соусам. Стравы дапоўняць маласольным агурком, памідорам кімчы, курынымі чыпсамі і смажанымі арэшкамі.

Рэстаран-бровар «Госці» (вул. Замкавая, 3)
Ва ўстанове пададуць два хот-догі з рознымі начынкамі, курыныя крылцы ў цыбульным мармеладзе, бульбу, часночныя грэнкі і сырныя палачкі. Сэт дапоўняць бітымі агуркамі з кунжутам, соусамі ранч і аёлі. На дэсерт прапануюць вішнёвы крамбл.

Паб «Публіка» (вул. Маставая, 31)
У сэт уключылі два хот-догі з паляўнічымі каўбаскамі, гароднінай і соусамі. На закуску прапануюць моркву ў соева-мядовай глазуры, вострыя курыныя крылцы ў паніроўцы, крылцы з кунжутам, часночныя грэнкі са сметанкова-сырным соусам і курыны папкорн.

Рэстаран «Хінкальня» (вул. Урыцкага, 5)
У рэстаране прапануюць сэт «Сухі закон». У яго ўвайшлі хачапуры з пепероні і сулугуні, салата з капусты, морквы і цыбулі з хрумсткімі сухарыкамі, а таксама асарці закусак: смажаныя хінкалі, курыныя крылцы барбекю, цыбульныя кольцы, бульба фры і марынаваная цыбуля. Стравы дапоўняць сырным соусам і соусам барбекю.

Бар «Вініл» (вул. Маставая, 31)
Ва ўстанове прыгатуюць сіцылійскую піцу з паляўнічымі каўбаскамі, вяндлінай і грыбамі, сырныя палачкі з кісла-салодкім соусам і курыныя крылцы ў глазуры барбекю-кола. У сэт таксама ўключылі пармскую вяндліну, смажаныя бабы і арахіс з папрыкай, часночныя грэнкі з плаўленым сырам і бельгійскую бульбу. Стравы дапоўняць соусам ранч.

Кафэ GARAGE (пр-т Янкі Купалы, 87)
У кафэ прапануюць свіную грудзінку ў глазуры з чылі, тартылью з ялавічынай, мацарэлай, гароднінай і фасоляй, а таксама хот-догі з паляўнічымі каўбаскамі. У сэт уключылі бульбяныя долькі з размарынам, курыныя крылцы ў глазуры з кунжутам і цыбульныя кольцы. Стравы дапоўняць пікантнымі агуркамі кімчы і соусам для бургераў.

Якія напоі да сэтаў прапануе «Аліварыя»?
У новым “Gastrofest.Крафт” наведвальнікам таксама прапануюць піўныя напоі ад “Аліварыі” – спіс ва ўсіх установах аднолькавы. Аб’ём напояў вар’іруецца ад 0,45 да 0,5 літраў.
Да сэтаў можна будзе замовіць светлы лагер (7 руб.), светлае бутэлькавае піва (9 руб.), безалкагольны піўны напой (6 руб.), індыйскі светлы эль (9 руб.) і вішнёвы эль (9 руб.).
Чытайце таксама: У Гродне закрываюцца «Крепкий белый» і «Крепкий черный». Уладальнікі абяцаюць новы праект


