Камітэт дзяржкантролю праверыў адно з прадпрыемстваў ЖКГ Гродна – выявілі, што кампанія завышала расцэнкі пры пасадцы дрэў, а таксама аб’ёмы выкананых работ. Цяпер вінаватых прыцягнуць да адказнасці.

У выніку завышэння расцэнак з бюджэту патрацілі лішнія 90 тыс. руб. На іншым аб’екце ў кошт выкананых работ неабгрунтавана ўключылі камандзіровачныя выдаткі работнікаў – больш за 70 тыс. руб. Таксама выявілі лішнія траты (75 тыс. руб.) за перавозку грунта нібыта на адлегласць у 130 км, калі фактычная адлегласць складала не больш за 25 км.

Завышаныя сумы з працэнтамі – больш за 250 тыс. руб., вярнулі ў бюджэт і дзяржзаказчыку. Вінаватых прыцягнуць да адказнасці. 

Чытайце таксама: Гродзенская клініка ўстанавіла надбаўку ў 960% за платную працэдуру — паслугай зацікавіўся МАРГ