Улады Гродзенскай вобласці рэкультывуюць зямлю пасля зносу пустуючых дамоў. Рэкультывацыю правядуць у сямі вёсках. Яшчэ ў пяці – пачнуць са зносу дамоў.

Таксама правядуць работы па ліквідацыі і рэкультывацыі несанкцыянаваных месцаў размяшчэння камунальных і будаўнічых адходаў. Іх вывезуць і ўтылізуюць на спецыялізаваных палігонах. Гэта значыць, што ўлады прыбяруць падмуркі і Склепы, якія засталіся на месцах знесеных дамоў.

Дзе правядуць рэкультывацыю:

  • У вёсцы Цялякі Поразаўскага сельвыканкама,
  • Рудня, Дарані і Куклічы Ханевіцкага сельвыканкама,
  • аграгарадкі Каменка, Гурнофель і Новы Двор Шчучынскага раёна.

У некаторых вёсках дамы яшчэ не знеслі – але збіраюцца гэта зрабіць. Напрыклад, у вёсках Якубовічы, Смоліха, Вялікія Бярозаўцы, Стаўраўцы, Алішкаўцы Шчучынскага раёна. Зямельныя ўчакі адновяць.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці знясуць будынак школы — ён не выкарыстоўваўся і не прадаваўся