Інцыдэнт адбыўся ў верасні ў лесапарку «Пышкі»: 53-гадовы мужчына ехаў па веладарожцы і не справіўся з кіраваннем — ён наехаў на 78-гадовага пенсіянера, які ішоў у спадарожным кірунку. Абодва трапілі ў бальніцу з цяжкімі траўмамі.

Выратаваць пенсіянера не ўдалося — мужчына памёр. Цяпер па факце здарэння распачалі крымінальную справу аб парушэнні правілаў бяспекі руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека. Па гэтым артыкуле можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі, калі злачынства здзейснена ў стане ап’янення, то тэрмін вырастае да сямі гадоў.

Прызначаны экспертызы, расследаванне вядзецца.

В «Пышках» уже случалось подобное 

У жніўні 2013 года на веладарожцы ў Пышках здарыўся інцыдэнт. Тады веласіпедыст Дзмітрый выпадкова збіў жанчыну. Як сцвярджаў гродзенец, хуткасць яго язды не перавышала 30 км/г, а жанчына ступіла на веладарожку раптоўна, з-за чаго ён не паспеў зманеўраваць. Тым не менш жанчына падала на Дзмітрыя заяву – па факце інцыдэнту распачалі крымінальную справу.

Праз два гады ўлады вырашылі прывесці веладарожку ў парадак. Яе заасфальтавалі і нанеслі дарожную разметку, таксама паставілі папераджальныя знакі і зрабілі асвятленне. Працягласць абсталяванай веладарожкі склала 5 км.

Меркавалася, што новая інфраструктура дапаможа пазбегнуць сутыкненняў пешаходаў з веласіпедыстамі. Аднак у красавіку 2025 гродзенскія веласіпедысты зноў пачалі скардзіцца на пешаходаў, якія ігнаруюць веладарожку. 

Чытайце таксама: Веладарожка разладу. Пешаходы і веласіпедысты не могуць падзяліць дарогу ў Пышках