Фотагісторыя пра 22 парасяці. У гаспадыні з Гродзенскай вобласці свінаматка нарадзіла рэкорд

Аліна Піражок родам з вёскі Дзеткі Воранаўскага раёна. Ёй 71 год. Цяпер яна жыве недалёка ад радзімы ў вёсцы Місевічы. Восем гадоў яна працавала загадчыцай фермы, 20 гадоў - касірам. Пасля смерці мужа была малакасборшчыцай, а цяпер яе жыццё — гэта свінні. «Гэта маё, дзяўчаты, я люблю гэту працу рабіць», — кажа яна карэспандэнткам Hrodna.life. Сёлета свінаматка з яе прыватнай гаспадаркі перасягнула ўсе чаканні - нарадзіла 22 парасяці. З іх 19 засталіся жывыя.

«У бацькоў была гаспадарка, але я там не ўнікала. Я глядзела на хлопцаў», кажа Аліна Іванаўна. Займацца свіннямі пачала, як выйшла замуж. «Не такая гаспадарка была, вядома. Мы былі маладыя, нам хапала адной свінні. Калі свае дзеці падрастаць пайшлі, тады трэба стала больш, а як ажаніўся сын, дачка замуж выйшла — яшчэ больш трэба. Засталася адна і пачала рабіць гэтую працу ад адзіноты. Нечым жа нужна была занімацца»
— А як свінаматку завуць?
— Як хочаце, так і завіце.
—А як вы клічаце?
— Я ніяк не заву.
Каб загнаць свінню ў хлеў, Аліна Іванаўна кажа: «Аюсь у хлеў!». «Аюсь» значыць «сыходзь». Каб падклікаць свіней да сабе, Аліна Іванаўна кажа: «Гу-гу-гу».
Першы раз у гэтай мацёры было 19 парасят, другі раз — 18, трэці раз — трое. У гэты раз — 22. «Двое мёртвых. Аднаго не адгайкала я, прырода задавіла, не выратавала. Аднаго выратавала. Вось такое наша жыццё.
Яна ў мяне адна такая, больш няма такіх пладавітых».
— Колькі вы ўжо за ваша жыццё парасят выгадавалі?
— Не счытала. Раней пісала, усё ў мяне было запісана. Колькі якая радзіла, яны ў мяне па імені былі. Ужо цяпер засталося дзве: гэтая і тая маладзенькая. Агульнага выніку я не падбівала, але шмат.
— А як раней іх называлі? Якія імёны былі ў свінак?
— Рабенькая была, Белае вушка, Чорнае вушка. Таму што іх было шмат, я ж не магла знаць, якая яна. Дык я віжу чорнае вушка — значыць Чарнавушка была, рабенькая — значыць Рабенькая. Потым ужо не хапала імёнаў, я іх называла дачка Белай, дачка Рабенькай.
Пры нараджэнні парасяты павінны важыць кілаграм. «Але іх тут столькі было, то былі можа па 700 грамаў, маленькія, зусім маленькія». Цяпер ім два тыдні.
Звычайна парасяты пачынаюць есці з трох-чатырох тыдняў. «А я іх пачала з першага дня карміць. Купляла дзіцячую сумесь для нованароджаных, бо саскоў не хапае. Соску не ўзялі, дык я іх са скварады карміла».
19 парасят ядуць адначасова, не ўсім хапае саскоў.
У мацёры цяпер 13 саскоў, адзін адгрыз сабака суседзяў. «Яму не падабалася, што яна тут хадзіла».
«Любяць яны ў балоце. Яна ж пакупалася, і была чысценькая… Як вымажэцца… а як карміць дзяцей — дык я ўжо абмываю гэтыя саскі».
Свіння нараджае два разы на год.

«Было, дзве „ахвоты“ не пакрылася. Мы куплялі ў Шчучыне штучнае семя. Раней яно каштавала 7 рублёў, цяпер 10. Дорага атрымліваецца, як у мяне, так машыны няма, гэта трэба прасиць каб звазілі. А яшчэ вельмі дрэнна пакрываюцца свінкі. Двухразова асемяняла і нічога не выйшла».
«Раней свінням давалі больш бульбы, а буракоў не давалі. Цяпер у прынцыпе тое самае, цяпер даецца больш сырых кармоў, а тады усе было варанае. Не давалі муку. Бульбу варылі, а цяпер можна насыпаць сырой — яны і ядуць».
«Як маю корм, так і кармлю: буракі, бульба, цяпер крапіва, мука. Я кармлю два разы на дзень, але трэба тры. А як цяпер з парасяткамі, то трэба чатыры. Але заўтра паганю кароў пасвіць, толькі два разы пакармлю, бо не паспею прыгнаць карову на абед. Гэтя маё, дзяўчаты, я люблю гэту працу рабіць».

Чытайце таксама:

Блеск и нищета белорусского коневодства. Лошади приносят «золото», но на крышу и окна для них денег нет

«Увидел лошадь и понял: хочу быть рядом всегда» Артур не слышит и не говорит, но смог найти общий язык с лошадьми и цветами

Падзяліцца
Меткі: жывёлыхобі

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024