Адвар цыбулевага шалупіння пафарбуе яйкі ў чырвоны колер, а настойка каркаде — у касмічны сіні. Настойка куркумы дасць жоўты, але лепш пакідаць яйкі ў адвары на ноч. Астатнія спосабы з эксперыменту Hrodna.life пафарбавалі ўсё, акрамя яек. Ад буракоў не адмываліся пальцы, а харчовыя фарбавальнікі пакінулі плямы на белым стале.
Чытайце, як журналісткі Hrodna.life рыхтавалі велікодны кошык і што з гэтага выйшла.
Спачатку выпрабавалі экалагічныя спосабы афарбоўкі яек. Знайшлі ў інтэрнэце падборку рэкамендацый, як атрымаць розныя колеры. Потым паўтарылі эксперымент з харчовымі фарбавальнікамі. Дадаткова паспрабавалі тры спосабы дэкору яек для святочнага стала.
![Як фарбаваць яйц на Вялікдзень, Велікодны кошык](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-18-800x533.jpg)
Цыбулевае шалупінне — спосаб працуе
Рэцэпт 1: «Як у бабулі». Заліць цыбулевае шалупінне кіпнем. Праз дзве гадзіны падсаліць і пакласці яйкі. Закіпяціць і варыць 10 хвілін на павольным агні. Можна пакінуць на даўжэй. Колер стане больш інтэнсіўным.
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/andrej-stepanenko-800x533.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-37-800x533.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-38-800x533.jpg)
Класічны рэцэпт дае на шкарлупіне барвова-карычневы колер. Каб яйкі былі не аднолькавымі, надзелі на адно гумкі, на другое паклалі лісток і замацавалі яго марляй, на трэцім «патрэскалі» шкарлупіну, каб на вычышчаным яйку атрымалася мармуровая афарбоўка.
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-39.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-5.jpg)
Вараныя буракі - ружовы колер не атрымаўся
Рэцэпт 2: буракі ачысціць і нацерці на буйной тарцы. Выкласці буракі ў рондаль, дадаць воцат і ваду. Пракіпяціць 10 хвілін і астудзіць. У адвар пакласці вараныя яйкі і даць настаяцца некалькі гадзін.
![як фарбаваць яйкі на Вялікдзень, буракі, ружовы колер](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-2-800x540.jpg)
Ва ўсіх рэцэптах з інтэрнэту рэкамендуюць шукаць больш ружовыя буракі. Але мы не ведалі, што бывае ружовыя буракі. У выніку афарбаваліся толькі пальцы, пакуль церлі буракі. Яйка пакінулі ў адвары на ноч. Вынік не парадаваў.
![Які на Вялікдзень](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-15-800x533.jpg)
Зялёны колер — запахла летам, але колер не ўзяўся
Рэцэпт 3: шпінат і пятрушку дробна парэзаць. Заліць вадой, дадаць воцат і паставіць на пліту. Пасля закіпання варыць 15 хвілін. Яшчэ гадзіну патрымаць яйкі ў адвары. Можна пакінуць на ноч.
![як фарбаваць яйкі на Вялікдзень у зялёны колер: зеляніна, шпінат](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-4-800x533.jpg)
На зялёны колер надзеі няма. Крапіву ў пачатку сакавіка складана знайсці, а шпінат і пятрушка акрамя летняга паху нічога не далі. Толькі праз след ад гумкі бачнае адценне, якое атрымалася.
![Як фарбаваць яйкі шпінатам](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-14-800x533.jpg)
Куркума — колер ёсць, але хацелася ярчэй
Рэцэпт 4: насыпаць куркуму, воцат, соль і заліць вадой. Яйкі апусціць у рондаль. Пасля закіпання варыць 10 хвілін. На 1 літр вады трэба 2 пачкі куркумы па 25 г.
![Фарбаванне яек](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-9-800x533.jpg)
Яйкі пакінулі ў адвары на ноч, але на вынік гэта мала паўплывала.
![Як фарбаваць яйкі куркумой](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-12-800x533.jpg)
Аранжавым стаў толькі клей. Спосаб з апельсінавай цэдрай і папрыкай не спрацаваў
Рэцэпт 5: наліць у рондаль вады, дадаць 4 сталовыя лыжкі папрыкі і 4 сталовыя лыжкі апельсінавай цэдры. Варыць 30 хвілін. Яйкі пакласці ў адвар і пакінуць на ноч.
![Як фарбаваць яйкі папрыкай](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-7-800x533.jpg)
Для ўзору выкарыстоўвалі гарачы клей. У выніку афарбаваўся толькі ён. Праўда, зняць клей са шкарлупіны не атрымалася.
![Фарбаванне яек да Вялікадня](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-13-800x533.jpg)
Каркадэ — гэта проста космас. Нарэшце знайшлі працоўны спосаб
Рэцэпт 6: працуе на 100%. Каркаде заліць вадой і давесці да кіпення. Зняць з агню і даць адвару астыць. За гэты час зварыць яйкі ўкрутую. У адвар дадаць воцат і пакласці яйкі, пасаліць. Праз гадзіну колер шкарлупіны стане сінім.
![як фарбаваць яйкі на Вялікдзень з каркаде](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-3-800x533.jpg)
У інтэрнэце абяцалі, што чай каркаде пафарбуе яйкі ў сіні колер. Некаторыя палохалі, што яйкі стануць кіслымі. Для эксперыменту паспрабавалі гэты спосаб. Праз гадзіну атрымаўся «касмічны» сіні.
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-16-800x533.jpg)
Адно яйка мы пакінулі на ноч, каб паглядзець, якое максімальнае адценне можа атрымацца. Другое змясцілі ў марлю з галінкай кропу. На трэцім — разбілі шкарлупіну, каб атрымаліся расколіны і «мармуровы малюнак» на вычышчаным яйку.
![як фарбаваць яйкі на Вялікдзень у каркадэ](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-10-800x533.jpg)
Харчовыя фарбавальнікі - фарбаваць прасцей, але вынік не надта
Другую частку яек афарбавалі харчовымі фарбавальнікамі. Спосаб падрыхтоўкі вельмі просты і распісаны на адваротным баку пакунка. Выбралі пяць колераў.
![як фарбаваць яйкі на Вялікдзень](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-1-800x600.jpg)
Дадалі спосаб, які нельга было зрабіць пры дапамозе натуральных фарбавальнікаў - рознакаляровы. Для гэтага размалявалі варанае яйка ватовымі палачкамі, змочанымі ў харчовых фарбавальніках, і пакінулі высахнуць.
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-23-800x533.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Krama-Arkush-4.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Krama-Arkush-5.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Krama-Arkush-2.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Krama-Arkush-3.jpg)
На ўсе падрыхтоўкі натуральных фарбавальнікаў сышло 3 гадзіны і 15 рублёў. Адвар зеляніны, буракоў і цэдра апельсіна не афарбоўваюць яйка. Харчовыя фарбавальнікі далі бледную афарбоўку. Іх кошт — 1,5 рублія за пакунак.
Лайфхакі: як выкарыстоўваць шкарлупіну для дэкору
Разбітая шкарлупіна можа стаць дэкаратыўнай мазаікай. Цэлую шкарлупіну можна выкарыстоўваць як форму і зрабіць свечку або дэкаратыўны кактус.
Шкарлупіну разбітага яйка паламаць на дробныя кавалачкі і прыляпіць на новае ў выглядзе мазаікі. Прыляпіць можна клейстарам (крухмал з вадой) або клей-алоўкам.
![Яйка, задэкараванае шкарлупінай](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-35-800x533.jpg)
«Кактусы» на стале
Яйка пафарбаваць у зялёны колер і маркерам намаляваць крыжыкі. «Пасадзіць» у маленькі гаршчочак. Замест зямлі насыпаць дэкаратыўныя або звычайныя каменьчыкі. Зверху прыляпіць кветачку, можна зрабіць з паперы.
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/04/Foto-2.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-30.jpg)
Свечка ў шкарлупіне
Калі дома засталіся старыя свечкі, то святочны стол можна ўпрыгожыць свечкамі ў выглядзе яек.
Разбіць / пракалоць тоўстай іголкай, шылам шкарлупіну яйка і выліць змесціва. Старыя свечкі нарэзаць і пакінуць трохі воску каля асновы кнота, каб можна было яго устойліва паставіць у яйка. Узяць пластыкавы посуд, засыпаць нарэзаную свечку і паставіць на вадзяную лазню. Пачакаць, пакуль свечка стане вадкай, і заліць у шкарлупіну з кнотам. Калі астыне, ачысціць як звычайнае яйка.
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-20-800x533.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-21-800x533.jpg)
!["Пафарбавалі ўсё, акрамя яек". Перад Вялікаднем праверылі 7 спосабаў афарбоўкі яек - працуюць не ўсе](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-34-800x533.jpg)
![велікодны кошык, як фарбаваць яйкі на Вялікдзень](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2021/04/pasha-jajca-32-800x533.jpg)