Ад фемінісцкіх маршаў да кветак і цукерак. Калі і чаму пачалі святкаваць 8 сакавіка

Гэта сёння 8 сакавіка — дзень віншавання ўсіх жанчын і дзяўчат, дзень падарункаў, кветак, цукерак, «вясны і прыгожосці». Пачаткова ж жанчыны выходзілі ў гэтым дзень адстойваць свае правы. Hrodna.life узгадаў сапраўдную гісторыю Міжнароднага жаночага дня.

Мітынг жанчын у Лондане ў пачатку ХХ стагоддзя. Крыніца: alexcapus.de

Дэманстрацыя, якой не было

Паводле адной з версій, гісторыя свята бярэ пачатак ў 1857 годзе. Тады ў Нью-Ёрку адбыўся «Марш пустых рондаляў». Яго зладзілі тэкстыльшчыцы горада, якія пратэставалі супраць складаных умоваў працы, нізкіх заробкаў, а таксама абмежаваных правоў жанчын у грамадстве.

Паводле другой версіі на вуліцы Нью-Ёрка выйшлі не тэкстыльшчыцы, а прастытуткі. Яны патрабавалі падняць заробкі матросам, якія часта карысталіся іх паслугамі.

У 1982 годзе ўвогуле выйшаў артыкул, у якім абвяргаюць факт правядзення «Марша пустых рондаляў» у 1857 годзе. Маўляў, у амерыканскіх крыніцах ніякай згадкі пра марш няма. А гісторыю нібыта прыдумалі ў 1955 годзе, каб аддзяліць традыцыю свята ад камуністычнай ідэалогіі ў Еўропе і ЗША падчас халоднай вайны.

Міжнародны дзень жанчын прыдумалі, але наконт даты не дамовіліся

У 1908 годзе 8 сакавіка ў Нью-Ёрку адбыўся страйк жанчын, якія патрабавалі паляпшэння ўмоваў працы. Праз год, у 1909 годзе, жанчыны зладзілі Нацыянальны жаночы дзень у памяць аб мінулагодніх падзеях. Святкаваць Міжнародны жаночы дзень пачалі пасля Другой міжнароднай канферэнцыі сацыялістак, якія адбылася ў Капенгагене ў 1910 годзе.

На ёй нямецкая камуністка Клара Цэткін прапанавала заснаваць Міжнародны жаночы дзень. Але яна мела на ўвазе не ўрачыстае святкаванне з падарункамі і кветкамі, а масавае мерапрыемства са штогадовымі жаночымі мітынгамі, страйкамі і шэсцямі. Адной з мэтаў свята была барацьба за выбарчае права для жанчын.

Клара Цэткін. Крыніца: www.rtvslo.si

Гэтую прапанову падтрымалі больш за 100 жанчын з 17 краін. Але дату святкавання не зафіксавалі. Таму да 1914 года ў розных краінах гэты дзень адзначалі ў розныя даты сакавіка. Свята атрымала назву «Міжнародны дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы».

Афіцыйна Міжнародны жаночы дзень упершыню адзначылі ў 1911 годзе ў Германіі, Аўстрыі, Даніі і Швейцарыі. Гэта адбылося 19 сакавіка — дату святкавання прывязалі да Сакавіцкай рэвалюцыі 1848 года ў Прусіі. У 1912 годзе гэты дзень адзначылі 12 траўня. У 1913 годзе жанчыны ўпершыню выйшлі на мітынгі ў Францыі і Расіі - 2 сакавіка.

Жаночы мітынг у Петраградзе. Пачатак XX cт. Крыніца: alamy.com

Як выбралі дату 8 сакавіка ў СССР

З прыходам бальшавікоў да ўлады свята стала кампанентам класавай барацьбы, а таксама ўдзелу жанчын у сацыялістычным будаўніцтве. У савецкай Расіі свята афіцыйна адзначылі першы раз у 1921 годзе.

Дзень для свята выбралі ў памяць аб удзеле жанчын ў петраградскай дэманстрацыі 23 лютага [8 сакавіка па новым календары — Hrodna.life] 1917 года. Дэманстрацыя была папярэдніцай Лютаўскай рэвалюцыі.

Падчас Другой сусветнай вайны свята ў асноўным прысвячалі «мужным» жанчынам, якія дасягнулі поспехаў у «мужчынскіх» прафесіях.

З часам свята згубіла сваю фемінісцкую афарбоўку і пераўтварыўся ў дзень віншавання дзяўчат і жанчын — у сям'і, на працы ці вучобе. З 1966 года 8 сакавіка стала выхадным днём у СССР. Арганізацыя аб’яднаных нацый аб’явіла 1975 год Міжнародным годам жанчым. З таго часу ААН таксама пачала праводзіць Міжнародны жаночы дзень.

Паштоўка «8 сакавіка» савецкіх часоў. Крыніца: art-assorty.ru

Штогод 8 сакавіка прымяркоўваюць да тэмы

Мерапрыемствы ААН, якія адбываюцца штогод да 8 сакавіка, заўсёды прымеркаваны да канкрэтнай тэматыкі. Напрыклад, у 2023 годзе гэта інавацыі і тэхналогіі для гендарнай роўнасці, у 2022 — гендарная роўнасць для экалагічнай устойлівасці, у 2021 — жанчыны на кіраўнічых пасадах і дасягненне раўнапраўнай будучыні ў эпоху COVID-19.

Як 8 сакавіка святкуюць зараз

На ўсёй постсавецкай прасторы, акрамя краін Балтыі, 8 сакавіка выхадны дзень. У суседзяў у Польшчы і ў Літве гэта святочны дзень, але не выхадны. У некаторых краінах, напрыклад Кітаі і Мадагаскары, 8 сакавіка выхадны дзень толькі для жанчын.

Таксама 8 сакавіка ў розных краінах жанчыны могуць праводзіць мітынгі за раўнапраўе і супраць гендарнай дыскрымінацыі. Напрыклад, у Кіеве ў 2020 годзе на марш за правы жанчын сабраліся дзве тысячы ўдзельнікаў. Таксама штогод жаночыя маршы праводзяць у Польшчы. Жанчыны пратэстуюць супраць гендарнай дыскрымінацыі, хатняга гвалту і няраўнай аплаты працы.

Марш за правы жанчын у 2020 годзе ў Кіеве. Крыніца: pravda.com

Чытайце таксама: У Гродне прэзентавалі кнігу «Гарадзенкі», якую можна чытаць з двух бакоў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024