Спадчына

Ад казармаў да ўніверсітэта: гісторыя гродзенскага будынка, дзе знайшлі таямнічыя шкілеты

Будынак, дзе цяпер знаходзіцца гродзенскі філіял БІП, за паўтара стагоддзя сваёй гісторыі пабываў і казармамі для дзвюх розных армій, і адным з самых заможных прадпрыемстваў горада. А ў 2010 там выявілі таямнічую знаходку, пра якую маўчаць дагэтуль. Расказваем гісторыю вялізнага будынка на беразе Нёмана.

Пасля таго як беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай Імперыі, на мясцовых жыхароў лягла цяжкая павіннасць — забяспечваць жытлом расійскіх салдат. Іншага выхаду не было, у першай палове ХІХ ст. казармаў у горадзе было мала. Салдаты жылі ў замках, у доме на скрыжаванні Замкавай і Давыда Гарадзенскага, у лямусах часоў Тызенгаўза, што месціліся навокал кірхі. Але з часам салдат станавілася ўсё больш, а старыя будынкі занепадалі. Таму ў 1850-х гг. было прынята рашэнне ўзвесці вялікі казарменны будынак на вуліцы Маставой.

Зусім новы будынак казармаў (злева) на самым старым фотаздымку Гродна. 1861 г.

Знайшлі цікавыя рэшткі, але не ўмелі даследаваць

Будынак узводзіўся ў цікавым месцы. У старыя часы недзе тут знаходзілася царква Чэснага Крыжа, пра якую мы ведаем толькі з дакументаў ды малюнкаў Ганса Адэльгаўзера і Тамаша Макоўскага.

Від на казармы ў 1861 г.
Ужо калі пад казармы пачалі закладаць падмуркі - знайшлі парэшткі старых вялікіх могілак і рэшткі сярэднявечнай забудовы. На жаль, навуковых археалагічных даследаванняў Гродна ў тыя часы ніхто праводзіць не ўмеў.

«Белыя казармы» на больш чым 1000 чалавек

Спачатку ў будынку, які гродзенцы назвалі «белыя казармы», размясцілі гродзенскі губернскі батальён унутранай стражы, які ў 1880-х гг. развіўся да 171-га Кобрынскага пяхотнага палка.

Такія лістоўкі раскідваліся ў казармах напярэдадні паўстання 1863 г.
Вядомы даследчык Гродзеншчыны генерал Павал Баброўскі яшчэ ў 1860 г. пісаў пра гэты «новы і цудоўны двухпавярховы будынак» як пра адзін з самых вялікіх і прыгожых новых аб’ектаў горада. Яшчэ б, у такім будынку мусілі з адноснымі выгодамі размяшчацца амаль 800 салдат і афіцэраў, а пасля іх колькасць павялічылася яшчэ на некалькі соцен чалавек.

У былым кляштары — таксама казармы

Царскія ўлады доўга думалі, што рабіць з размешчаным недалёка былым кармеліцкім кляштарам. Быў план пераўтварыць яго ў турму, але канчаткова і яго перарабілі ў казармы, размясціўшы там Пермскі пяхотны полк. Так на беразе Нёмана паўстаў велізарны вайсковы комплекс, які складаўся з казармаў на Маставой, былога кармеліцкага кляштара, Старога і Новага Замкаў… А калі ўспомніць, што царскія ўлады хацелі засяліць вайскоўцамі сучасную вулцу Свярдлова і ваколіцы Каложы, то выходзіць нейкі суцэльны мілітарызм.

Від на казармы з нямецкага самалёта ў 1915 г.

Мост у цэнтры — таксама дзякуючы казармам

З гэтым комплексам казармаў звязана і з’яўленне менавіта ў гэтым месцы Старога моста. Спачатку мост планавалі пабудаваць у раёне Румлёва, каб царскім жаўнерам зручна было пераходзіць праз Нёман у свае летнія лагеры з зімовых казармаў.

Здымак з пачатку ХХ ст. Старога Моста яшчэ няма. Дарога спускаецца да бровара, а плот казармаў перакрывае выезд на будучы мост.
Толькі пасля пратэстаў гродзенцаў, абураных відавочнай абсурднасцю гэтага праекта (у самым горадзе моста не было), мост вырашана было пабудаваць акурат на тэрыторыі казармаў, каб ён знаходзіўся пад кантролем вайскоўцаў.
Вуліца Маставая № 39, пачатак ХХ ст.

Казармы змянілі колер

У міжваенныя гады казармы змянілі назву з «белых» на «жоўтыя». Тут размясціўся 81 пяхотны полк польскай арміі, які насіў імя караля Стэфана Баторыя. Полк быў адной з найлепшых частак польскай арміі і летам 1939 г. быў накіраваны на абарону заходніх рубяжоў польскай дзяржавы. У верасні 1939 г. менавіта ў «жоўтых кашарах» быў арганізаваны штаб абароны Гродна ад Чырвонай Арміі.

Паміж Нёманам і казармамі яшчэ ў пачатку 20 ст. знаходзілася маса прыватных будынкаў

Польскі план казармаў. 1930-я.
Здымак пердваеннай пары. На пярэднім плане перад казармамі школа № 1.

Крутая фабрыка з поўным сацпакетам

Ужо ў 1946 г. у Гродне вырашана было стварыць вялікае прамысловае прадпрыемства — тэкстыльны камбінат. Пад яго вырашылі прыстасаваць былыя казармы па Маставой і будынак былой тытунёвай фабрыкі на той самай вуліцы.

Камбінат хутка стаў адным з галоўных прадпрыемстваў горада. На ім працавала да 1200 чалавек, фабрыка мела ўласны палац культуры ў самым лепшым месцы горада на Савецкай плошчы (узведзены ў 1957 г.), а таксама ўласны дзіцячы садок (цяпер пачатковыя класы Гродзенскай гарадской гімназіі па вул. Падольнай) і два піянерскія лагеры «Дружныя рабяты» і «Юныя касманаўты».

Гродзенскі тэкстыльны камбінат. 1960-я гг.
Бадай што першым адносна масштабным будаўніцтвам жылля ў пасляваенныя гады ў Гродне стала ўзвядзенне дамоў для работнікаў камбіната на вуліцах Падольнай і Падгорнай. Адным словам, добрыя работнікі мелі поўны «сацыяльны пакет» блізка ад месца асноўнай працы.

Дарога да банкруцтва

У 1985 г. тонкасуконны камбінат перанёс свае асноўныя магутнасці на вул. Горкага. Стары будынак на Маставой працягваў працаваць як тэкстыльная фабрыка. У пачатку 2000-х гг. прадпрыемства пачало скатвацца да банкруцтва і каля 2010 г. пасля некалькіх гадоў пошукаў інвестараў і шляхоў выратавання было цалкам зачынена. У апошнія гады на камбінаце працавала каля 400 чалавек — у тры разы менш чым у гады найбольшага росквіту.

Агромністыя карпусы па вуліцы Горкага цяпер прыдатныя толькі для здымкаў фільмаў пра постапакаліпсіс, летам на вялікім плоскім даху жывуць чайкі велічынёй з добрага гуся, а адміністрацыйны будынак адыйшоў у валоданне следчага камітэта.

Таямнічая знаходка, пра якую не кажуць

Старыя казармы па вул. Маставой былі выкуплены Беларускім інстытутам правазнаўства і цяпер выкарыстоўваюцца як навучальны корпус ды здаюцца ў арэнду.

Выгляд будынка ў працэсе рамонту. 2007 г.
У 2010 г. падчас земляных работ проста пад падлогай былі знойдзены шкілеты некалькіх мужчын, якія хутка вывезлі эксперты-крыміналісты. Хутчэй за ўсё, тое былі целы абаронцаў Гродна з 1939 года. Аднак пра далейшы лёс парэшткаў ніякіх паведамленняў не было.


Реклама

Если вам очень хочется семью и ребенка, а ее все нет, потому что все свое время вы проводите на работе, возможно вас заинтересует банк репродуктивных тканей. Узнать можно подробнее. Также можно ознакомиться с возможными донорами.


Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024