Горад

«У 1941-м тут кашмар што было». Адкуль узяліся парэшткі салдат на будпляцоўцы Triniti?

Гродзенскія эксперты папярэдне высветлілі ўзрост парэшткаў салдат, якія былі знойдзеныя 11 лютага на будпляцоўцы гандлёва-забаўляльнага комплексу Triniti. Спецыялісты сцвярджаюць, што парэшткам больш за 50 гадоў і, хутчэй за ўсё, гэта загінулыя чырвонаармейцы, якія ўдзельнічалі ў жорсткіх баях у 1941 годзе.

Hrodna.life даведаўся, як на тэрыторыі сучаснага мікрараёна Вішнявец з’явіліся парэшткі салдат.

Вядома, што разам з парэшткамі былі выяўленыя розныя рэчы часоў Другой сусветнай вайны: каскі, кацялкі, патроны, фрагменты ствалоў, працівагаз. Вядома, што ў зямлі на будпляцоўцы яшчэ застаюцца парэшкі салдат і розныя рэчы. На месцы знаходак з 14 лютага будзе працаваць пошукавы атрад.

Адкуль узяліся парэшткі?

Гісторык Дзмітрый Люцiк добра ведае раён Вiшняўца, бо займаўся яго гісторыяй. На яго думку, з вялікай верагоднасцю на будпляцоўцы знайшлі парэшткі салдат 85-й стралковай дывізіі, якія загінулі там у 1941 годзе.

«Частка дывізіі на 22 чэрвеня 1941 года дыслакавалася ў раёне вёсак Солы і Гнойнiца (cучасны Вішнявец), якія раней знаходзіліся непадалёк ад Гродна. У першы дзень вайны дывізія практычна ў баях не ўдзельнічала. Пасля, па загадзе, часткамі адступіла на некалькі дзясяткаў кіламетраў. У раёне вёскі Свіслач дывізія ўжо трымала абарону, а пасля ім прыйшоў загад вяртацца і штурмаваць Гродна.

Салдаты пад абстрэлам вярталіся ў горад, мелі жудасныя страты. Падышлі яны да Гродна 25 чэрвеня, якраз з боку Гнойнiцы, і біліся за форт, а вечарам адступалі. Па ўспамінах ветэранаў, у тых баях загінула каля 1500 салдат, практычна цэлы полк".

Знак у памяць аб 85-й стралковай дывізіі, якая ў чэрвені 1941 года ў раёне вёсак Солы і Гнойнiца ішла пад абстрэлам штурмаваць Гродна
Дзмітрый адзначае, што гэта не першыя знаходкі парэштак салдат у раёне Вiшняўца. На думку гісторыка, у мікрараёне яшчэ шмат усяго можна знайсці, бо ён практычна стаіць на парэштках.

«Са сваімі вучнямі я рабіў спіс загінуўшых гэтай дывізіі і шукаў іх па базе дадзеных, успамінах і розных крыніцах. Удалося знайсці каля 600 чалавек з 8000 тысяч. Большасць салдат папросту знікла без вестак. А салдаты былі прызваныя ў дывізію з розных месцаў СССР, яна камплектавалася ў Чалябінску».

Месца пазначанае крыжам. Тут загінулі салдаты 85-й стралковай дывізіі
Абарончыя валы і акопы

Вясковыя хадзілі закапваць салдат

У кіламетры ад будучага гандлёвага комплексу знаходзіцца вуліца Солы. Гэта былая вёска, дзе яшчэ жывуць відавочцы страшных падзей 1941 года. Марыя Баляславаўна нарадзілася ў 1936 годзе і памятае, як пачыналася вайна.

«Я ўсё жыццё пражыла ў Солах і вельмі добра памятаю баі 1941 года, якія праходзілі на тэрыторыі нашай вёскі і Гнойнiцы, дзе зараз стаіць мікрараён Вішнявец. У нас тут пахавана шмат салдат, апошніх трох выкапалі два гады таму. Прыязджаў спецыяльны атрад.

Яшчэ да пачатку вайны ў 1941 годзе вакол нашай вёскі было некалькі савецкіх вайсковых частак. Салдаты жылі ў палатках. Мы з братам хадзілі глядзець гэтыя часткі, а заходзіць вяскоўцам туды было забаронена. Мама нам казала, што стаялі там два палкі: адны сувязісты, а іншыя кавалерысты. Калі пачалася вайна, немцы гэтыя часткi пачалi бамбiць».

Марыя Баляславаўна нарадзілася ў вёсцы Солы ў 1936 годзе.
Былая вёска Солы, зараз вулiца Солы

Пенсіянерка распавядае, што вясковыя людзі з пачаткам вайны не ведалі куды ўцякаць, бо вакол ішлі сур’ёзныя баі.

«Перастрэлка была страшная. Памятаю, савецкія салдаты ўцякалі ў адной бялізне. Але праз некалькі дзён яны вярнуліся і зноў пачаліся баі. Тут у 1941-м кашмар што было. Там дзе бальніца, ведаю дакладна, што пахавана больш за 20 салдат. Нашы вясковыя хадзілі іх хаваць. Усюды былі забiтыя і каля нашага дома мама закапвала.

Пасля вайны ў нас тут усё ў акопах было — адны траншэі. Нават i зараз можна гэта ўбачыць. Яшчэ тады па кустах зброя валялася і дзеці пакутавалі ад гэтага. Некаторыя падарваліся. Вішнявец увесь пабудаваны на костках. Мая знаёмая неяк прыходзіла і казала, што яе дачка дрэнна спіць у адным доме, які там стаіць. Ёй пастаянна кашмары сняцца».

Памятныя месцы і вуліца Стралковая

Пра подзвіг 85-й стралковай дывізіі, якая абаранялася ў першыя дні вайны, а пасля мужна ішла штурмаваць Гродна, сёння мала хто ведае. Мікрараён Вішнявец пабудаваны непасрэдна на месцах пахаванняў воінаў дывізіі, якая ў 1941 годзе перастала існаваць. Адзінае, што сёння нагадвае аб загінуўшых савецкіх салдатах, гэта некалькі памятных месцаў і вуліца Стралковая, названая ў гонар вайскоўцаў 85-й дывізіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024