Горад

У Гродне з’явіцца свая Зыбіцкая? Былая фабрыка цыгарэт і пальчатак ператвараецца ў тусовачнае месца

У Мінску ёсць Зыбіцкая, у Кіеве — «Арэна Сіці». Ці з’явіцца ў Гродне нешта падобнае? У самым цэнтры ёсць адно месца, якое неўзабаве можна будзе назваць самым жывым і тусовачным. Гэта фабрыка «Акцэнт» на Маставой.

За апошнія два гады колькасць гастра-устаноў у Гродне значна вырасла. Толькі ў будынку пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» сёлета з’явіліся два новыя бары: «SVABODA» і «МЯТА». Два гады раней там жа з’явіўся гастра-бар «Werden». А да 2016 года ў будынку «Акцэнта» дзесяцігоддзямі працавала толькі адна «Магнолія».

Як удалося высветліць Hrodna.life, гэта толькі пачатак. Сама вытворчасць пальчатак з будынка ўжо з’ехала: цяпер іх шыюць у будынку фабрыкі «Элод» на скрыжаванні Валковіча і 1 Мая. Праз гэта на Маставой стала значна больш вольных плошчаў для арэнды.

Яшчэ тры кавярні і бары — і ўсе з летнімі пляцоўкамі

Да канца 2018 года тут павінны адкрыцца яшчэ тры ўстановы, а чацвёртая пакуль у праекце. Усе арандатары — гродзенскія фірмы. Такім чынам, праз год тут можа быць не менш за восем (!) забаўляльных устаноў!

Пакуль што вядомыя толькі меркаваныя назвы трох месцаў: паб «Культура», бар «Прахадная» і кавярня «Крафт кава».

У «Акцэнце» расказалі, што ўсе бары жадаюць мець летнія пляцоўкі, аднак пакуль такой магчымасці няма. Акурат зараз ва ўнутраным дворыку вядуцца рамонтныя работы. Ён з часам павінен будзе ператварыцца ва ўтульнае месца, у якім можна будзе пасядзець, як у кавярнях у Заходняй Еўропе.

«База» яшчэ лідар, але ці надоўга?

Пакуль планы па пераўтварэнні «Акцэнта» ў своеасаблівы «забаўляльна-гастранамічны кластар» яшчэ не рэалізаваныя, месцам з самай вялікай канцэнтрацыя забаўляльных устаноў застаецца «База» і прылягаючыя да яе пляцоўкі. Але ў іх ёсць істотны для многіх наведнікаў мінус — яны далёка ад цэнтра горада.

[irp posts="83 305″ name="Пустая Савецкая, тусовачная Замкавая і аншлаг на Леніна: чым жыве начны Гродна"]

Даведка

Будынак пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» будаваўся пачаткова як тытунёвая фабрыка Шарашэўскага. Да 1880-х яна ператварылася з невялікага сямейнага прадпрыемства ў буйную вытворчасць, якая займала цэлы квартал у цэнтры горада. Там працавала каля 1500 чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны, з 1967 года, у будынку знаходзілася вытворчасць пальчатак. Цяпер усе памяшканні там здаюцца ў арэнду.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024