Акцыя супраць інтэграцыі ў Гродне: арганізатар распавёў, навошта паклікаў людзей на Стары мост

15 снежня на Старым мосце прайшла акцыя супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. У ёй прыняло ўдзел каля 70 чалавек. Арганізатар акцыі Мікалай Салянік распавёў, навошта паклікаў туды гродзенцаў.

У сацыяльных сетках многія абураліся выбарам месца. Маўляў, Стары мост для такіх акцый не пасуе. Але актывіст не змяніў месца сустрэчы. Ён распавёў Hrodna.life, чаму абраў менавіта мост.

— У розныя бакі мост злучае самыя доўгія пешаходныя ўчасткі ў цэнтры, пры гэтым не перасякаючы ні адну з дарог. Сталі там, каб нас не абвінавацілі, што мы перашкаджаем дарожнаму руху. І яшчэ мост гэта сімвалічнае месца — канструкцыя, што злучае правы і левы берагі горада, захад і усход.

Шмат хто ў курсе, што 20 снежня Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца і збіраюцца канчаткова дамаўляцца па пытаннях інтэграцыі. Мы не ведаем, якія там пытанні будуць абмяркоўваць, што пад сабой мае на ўвазе слова «інтэграцыя», ці будзе наогул самастойная Рэспубліка Беларусь. Мы неабыякавыя людзі, мы хочам, каб наша краіна была незалежная і свабодная і таму выйшлі ў цэнтр горада выказаць сваю пазіцыю. Хочам паказаць, што мы супраць інтэграцыі з Расіяй. У нашай канстытуцыі не напісана, што хтосьці мае права прадаваць незалежнасць Беларусі, нават прэзідэнт.


Чытайце таксама: У Гродне пратэставалі супраць інтэграцыі з Расіяй (ФОТА, ВІДЭА)

Актывіст распавёў, чаму ён супраць інтэграцыі з Расіяй, хоць 20 гадоў таму быў іншага меркавання.

— Я родам з Віцебскай вобласці, Дубровенскага раёна. Самы апошні раён перад Смаленскай вобласцю, да мяжы 6 км. Таму больш прарасійскага чалавека ў Гродне, чым я, напэўна і няма. Маю на ўвазе паводле паходжання. І калі б мяне 20 гадоў таму спыталі, ці хачу я аб’яднання з Расіяй, то я б двума рукамі быў за. Але цяпер я магу сказаць, што жыць у саюзе Расіяй, гэта як у сям'і жыць з п’яніцам або дэбашырам. Толькі за апошнія 100 гадоў гэта краіна ваявала з 42 краінамі свету. І гэта яшчэ не галоўная прычына, чаму я не хачу ў саюз. Сёння ў Расіі ўзровень жыцця ніжэй, чым у нас, а колькі там жыве людзей за мяжой беднасці! Навошта нам аб’ядноўвацца з такой краінай і рабіць крок назад у сваім развіцці?

www.instagram.com/p/B6GDWoHnEik/

У акцыі прыняло ўдзел каля 70 чалавек. Міліцыя сачыла за мерапрыемствам, але нікога не затрымлівала. Мікалай Салянік пазней паведаміў, што да моста супрацоўнікі міліцыі не пусцілі актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева, ён быў затрыманы.Акцыя скончылася тым, што ўдзельнікі спусціліся да Нёмана і запусцілі па рацэ рэзалюцыю «На Піцер» адрасаваную прэзідэнтам Беларусі і Расіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024