У 2019 годзе дзяржава вылучыць 905 тысяч рублёў з рэзервовага фонду прэзідэнта навучальным установам Беларускай Праваслаўнай Царквы. Хто працуе ў такога кшталту месцах? Напрыклад, гісторык-заходнерусіст Аляксандр Бендзін. Ён фанат Мураўёва-Вешальніка і вораг любых праяваў беларушчыны.

Выкладчык кафедры багасловія Інстытуту тэалогіі БДУ Аляксандр Бендзін — прафесар, доктар палітычных навук. Апроч выкладчыцкай дзейнасці і навукі, публікуецца на чарнасоценным партале regnum.ru і выдае адпаведныя па змесце кнігі.

Знаёмцеся, Аляксандр Бендзін - выкладчык беларускага ўніверсітэта, які піша антыбеларускія кнігі за грошы Пуціна

Апошняя кніга Бендзіна — «Михаил Муравьев-Виленский: усмиритель и реформатор Северо-Западного края Российской империи» выйшла ў 2017 годдзе. Наклад — 500 асобнікаў.

«Бацька Мураўёў»

У кнізе Бендзін называе палітыку Міхаіла Мураўёва «этнічнай мадэрнізацыяй мясцовага рускага насельніцтва». А вось палітыку «беларусізацыі» жорстка крытыкуе: як у варыянце 1990-х, так і ў выданні камуністаў 1920-х. Паводле аўтара дзяржава прымусова выціскала рускую мову і культуру з грамадскага, культурнага і палітычнага жыцця. Таксама аўтар сцвярджае, што ў абодвух выпадках гэтыя захады выклікалі непрыманне з боку этнічных беларусаў.

Яшчэ ў першым абзацы кнігі аўтар называе Мураўёва выбітным расійскім рэфарматарам, які праславіўся рашучым падаўленнем «польскага паўстання» і «глыбокімі, сістэмнымі пераўтварэннямі» ў Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі ў 1863−1865 гг. Аўтар сцвярджае, што генерал-губернатар карыстаўся павагай сярод беларускіх сялян, яны бачылі ў ім заступніка, сапраўднага вызваліцеля ад эканамічнага гнёту польскіх паноў. Ад вялікай любові беларусы называлі яго «бацька Мураўёў».

Да Мураўёва ставяцца несправядліва?

Актуальнасць свайго даследавання Бендзін абгрунтоўвае тым, што ў Беларусі выпрацавана негатыўнае стаўленне да Мураўёва. Ён лічыць гэта несправядлівым і памылковым. Вінаваціць у гэтым Бендзін навукоўцаў, журналістаў і «прапагандысцкае братэрства» дзвюх беларускіх дзяржаў - савецкай і незалежнай.

Знаёмцеся, Аляксандр Бендзін - выкладчык беларускага ўніверсітэта, які піша антыбеларускія кнігі за грошы Пуціна

«…пра графа Мураўёва-Віленскага сфармавалася зменлівае ўяўленне, навязанае з пачатку савецкімі, а затым і „нацыянальнымі“ падручнікамі па гісторыі, сачыненнямі дамарослых белетрыстаў, псеўдагісторыкаў і публікацыямі ў нацыяналістычных СМІ».

Апроч гэтага аўтар занепакоены тым, што ў Беларусі ніхто з дзяржаўных асоб не заяўляе аб неабходнасці афіцыйнага ўшанавання памяці «вялікага пераўтваральніка».

Апазіцыя і ўлады вызнаюць адну ідэалогію?

Бендзін лічыць, што пануючы ў краіне палітычны клас бюракратаў (так ён называе афіцыйную ўладу) і іх палітычныя праціўнікі з лагера «радыкальнай празаходняй апазіцыі» адзіныя ў сваёй ідэалагічнай аснове. «Тыя і іншыя па сваіх палітычных поглядах, рыторыцы і палітычнай практыцы з’яўляюцца нацыяналістамі».

Сучасную беларускую апазіцыю аўтар кнігі называе радыкальнай і празаходняй. Аўтар піша, што апазіцыя дзейнічае ў тым ліку і дзеля таго, каб атрымліваць субсідыі з Захаду.

Аднак самае цікавае, што аўтар, выкладчык беларускага ўніверсітэта, крытыкуе беларускія ўлады ў кнізе, пры стварэнні якой выкарыстоўваліся сродкі дзяржаўнай падтрымкі, вылучаныя ў якасці гранта згодна з распараджэннем Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Знаёмцеся, Аляксандр Бендзін - выкладчык беларускага ўніверсітэта, які піша антыбеларускія кнігі за грошы Пуціна

«Прыйдзецца забыцца аб суверенітэце»

Атрымліваюць па шапцы ад Бендзіна літаральна ўсё, хто прытрымліваецца прабеларускіх поглядаў. Аўтар піша, што «ў апошні час лідар рэжыму (Лукашэнка — рэд.), які апынуўся ў палітычнай і сацыяльнай ізаляцыі, стаў дэклараваць гатоўнасць да палітычнага кампрамісу з апазіцыяй».

Знаёмцеся, Аляксандр Бендзін - выкладчык беларускага ўніверсітэта, які піша антыбеларускія кнігі за грошы Пуціна

«Дадатковымі матывамі заключэння нацыяналістычных канвенцый робяцца знешнепалітычныя інтэрэсы эканамічна неэфектыўнага беларускага рэжыму. Яго растучая, стаўшая ўжо арганічнай, нездольнасць забяспечыць выхад краіны з глыбокага сістэмнага крызісу прымушае шукаць эканамічную і палітычную дапамогу ў калектыўнага Захаду. Для дзяржавы Беларусь, улічваючы досвед краін Прыбалтыкі і Украіны, ідэалагічным пропускам на Захад можа стаць толькі этнічны нацыяналізм разам з абавязковым наборам „еўрапейскіх каштоўнасцей“. Праўда, пры гэтым прыйдзецца забыцца аб суверенітэце, які апяваюць сёння ва ўсе лады бюракратычная і этнанацыяналістычная прапаганда».

Знаёмцеся, Аляксандр Бендзін - выкладчык беларускага ўніверсітэта, які піша антыбеларускія кнігі за грошы Пуціна

«Беларускі нацыянальны рух — міф»

Гісторыкаў, чые погляды не супадаюць з ягонымі, аўтар называе «свядомымі», а русіфікацыю называе міфам. А Полацкае княства — старажытнарускім.

Знаёмцеся, Аляксандр Бендзін - выкладчык беларускага ўніверсітэта, які піша антыбеларускія кнігі за грошы Пуціна

Таксама, па меркаванні аўтара, «беларусы-каталікі, якія ідэнтыфікавалі сабе як палякаў, складалі меншасць, што імкнулася да Польшчы і польскага нацыянальнага руху. Праваслаўная большасць успрымала сябе рускімі і цвёрда арыентавалася на Расію».

Знаёмцеся, Аляксандр Бендзін - выкладчык беларускага ўніверсітэта, які піша антыбеларускія кнігі за грошы Пуціна

Беларускі нацыянальны рух Бендзін лічыць міфічным. Таксама ў сваёй кнізе ён на забывае ўзгадаць пра «адзіны рускі народ, што складаецца з беларусаў, вялікаросаў і маларосаў».

Знаёмцеся, Аляксандр Бендзін - выкладчык беларускага ўніверсітэта, які піша антыбеларускія кнігі за грошы Пуціна

Бендзін-рэгнумавец

Апроч выдання кнігі за сродкі вылучаныя Пуціным, беларускі выкладчык (ураджэнец горада Ізмаіл, Адэскай вобласці) рэгулярна публікуецца на чарнасоценным сайце regnum.ru (некаторыя аўтары сайта ўжо былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці ў Беларусі).

Напрыклад, выкладчыка-беларусафоба турбуюць пытанні: «Ці патрэбна беларусам чарговая беларусізацыя?»

Аўтар піша, што «Беларусь перажывае чарговую „беларусізацыю“, якую ўлады постсавецкай рэспублікі не супраць пашырыць і паглыбіць, выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс — як і стагоддзе назад» (праўда назву нашай краіны ён піша з памылкай — «Белоруссия»).

А людзей, якія ў 1990 прынялі закон «Аб мовах у Беларускай ССР» называе «перапужанымі перабудовай камуністамі і купкай нацыяналістаў з БНФ».

Апроч гэтага Бендзін шукае прыклады «А як жа тады вопыт асвечанай Еўропы? Напрыклад, Швейцарыі, дзе суіснуюць чатыры заканадаўча прызнаныя мовы. Хацелася б даведацца, які з іх з’яўляецца для швейцарцаў сапраўды „нацыянальным“ і служыць сродкам абароны „нацыянальнага суверэнітэту“?»

Пры гэтым гісторык не звяртае ўвагі на тое, што па-першае Швейцарыя з’яўляецца канфедырацыяй, а па-другое швейцарскай мовы наўогул не існуе.

Але ці мае гэта розніцу, калі ты выдаеш кнігі за грошы Крамля і супрацоўнічаеш з агенцтвам, тры карэспандэнта якога ў Беларусі былі асуджаныя і правялі больш за год у зняволенні па крымінальнай справе па артыкуле «распальванне міжнацыянальнай варожасці» за рыторыку ў апублікаваных імі матэрыялах, што Беларусь — гэта «недакраіна», беларусы — «неданарод», беларуская мова — гэта дыялект рускай і прыкмета нізкага паходжання, а шэф аналітычнай рэдакцыі агенцтва быў абвешчаны ў міжнародны вышук?

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]