У канцы 2019 года амерыканец Брэнт Грэгары, які 4 гады жыве ў Гродне, запусціў канал на YouTube. У сваіх відэа ён дзеліцца ўражаннямі пра жыццё ў Беларусі. Канал арыентаваны на амерыканцаў, але Брэнт упэўнены, што яго праект будзе цікавы ўсім людзям, якія валодаюць англійскай.
Брэнт жыве ў Беларусі, у яго тут расце сын. Амерыканец хоча, каб ён у будучыні размаўляў на дзвюх мовах: рускай і англійскай. Працуе Брэнт у IT-кампаніі Instinctools.
«Я атрымліваю асалоду ад жыцця тут. Тэмп жыцця ў Гродне павольнейшы, чым у ЗША, таму ў мяне менш стрэсу. Праца ў IT мне падабаецца. Раз у месяц я езджу на сустрэчы ў наш мінскі офіс. У вольны час гуляю з сябрамі ў баскетбол і тэніс, каб заставацца актыўным».
Ідэю стварыць канал Брэнту падказаў яго брат Трэвіс, які жыве ў ЗША.
«З таго часу, як я прыехаў у Беларусь, я здымаў кароткія відэа для маёй сям'і ў Амерыцы. Рабіў ролікі пра цікавыя рэчы, якія я бачу тут, ці пра майго сына. Мой малодшы брат Трэвіс сказаў мне, што я павінен публікаваць відэа на YouTube, таму што гэта будзе цікава і іншым амерыканцам. Я паспрабаваў, дзякуй брат».
Брэнт кажа, што большасць амерыканцаў нічога не ведаюць пра Беларусь.
«У сваіх відэа я паказваю рэчы з паўсядзённага жыцця, у тым ліку на працы: цікавыя, займальныя або дзіўныя з амерыканскага пункту гледжання. Я ўпэўнены, што ў кожнай краіне ёсць станоўчыя і адмоўныя бакі. У маёй краіне ёсць і тое, і іншае. Таму я хачу сумленна паказаць Беларусь і яе людзей.
Я лічу, што мой сын Леа аб’ядноўвае ў сабе лепшае з абедзвюх краін, і я прысвячаю яму сваю працу на гэтым канале. Я спадзяюся аказаць нейкі ўплыў, якім бы малым ён ні быў, каб зблізіць нашы краіны. Амерыканцы — мая асноўная мэтавая аўдыторыя, але я ведаю, што відэа будуць папулярныя і тут. І гэта выдатна".
Амерыканец плануе выкладваць па 2 відэа ў тыдзень. Зараз ён сам здымае і рэдагуе, на гэта ў яго сыходзіць 2−3 дні. Калі канал стане паспяховым, то Брэнт плануе рабіць больш прафесійныя відэа і прыцягваць спецыялістаў для здымкі і мантажу.
Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…
Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…
Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…
Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…
Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…
Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…