Апошні (спадзяемся) «Хэлоўін»: рэмейк, поўны клішэ і ідыятызму

Два сябры, якія раней здымалі камедыі, вырашылі зрабіць працяг ужасціка 1978 года. Атрымаўся рэмейк, пасля якога хочацца толькі аднаго: каб у гэтай серыі больш нічога ніколі не здымалі.

Фрэдзі Кругер, Джэйсан Вурхіз, Майкл Маерс — нетыповыя галоўныя героі фільмаў. Як правіла, глядач з зачараваннем сочыць, як яго любімчыкі на экране распраўляюцца са злом. Але згаданыя імёны абвяргаюць гэтую тэзу. Гэтыя маньякі - увасабленне кашмару, але гэта не перашкодзіла ім стаць канонам жанру, дзясяткі гадоў таму названага «слэшар».

Канон жанра

У гэтым асобным відзе кінажахаў выдуманыя псіхапаты крамсалі малалетніх амерыканцаў у незлічонай колькасці рознымі відамі халоднай зброі. Але стваральнікі ніколі не рабілі ўпору на смакаванне крывавых сцэн. Галоўнай адметнасцю падобнага кіно было нагнятанне напружання і страх немінучай смерці, бо ахвяры амаль заўсёды выбіраліся выпадкова. У канцы, па законах жанру, самая выкрутлівая дзяўчына (не самая прыгожая, але разумная) давала адпор у фінальнай сутычцы.

Такія асноўныя характарыстыкі слэшара, які шмат у чым атрымаў папулярнасць дзякуючы Джону Карпэнтэру і шалёнаму поспеху яго «Хэлоўіна» 1978 года. Тады яшчэ невядомы рэжысёр за мізэрны бюджэт зняў кіно, якое стала камерцыйным хітом, канонам жанру і сімвалам эпохі.

«Сара Конар на пенсіі»

Аб гіганцкім уплыве «Хэлоўіна» на жанр хорару кажа цыкл з сямі сіквелаў пра Майкла Маерса, рымейк Роба Зомбі і дзясяткі іншых перайманняў і запазычанняў. Здавалася, тэма вычарпаная, але праз гады маўчання пара сяброў-кінематаграфістаў, Дэвід Гордан Грын і Дэні Макбрайд, якія рабілі раней, у асноўным, камедыйныя стужкі, вырашылі праігнараваць усе працягі і зняць другую частку. Дзеянне павінна будзе адбывацца роўна 40 гадоў пасля кашмарных падзей першага фільма.

Ці перад намі прамы працяг? «Хэлоўін» 2018 года ігнаруе ўсё, што было знята да і ў паскоранай манеры, праз флэшбэк, распавядае,
як гераіня Джэймі Лі Кёртыс ператвараецца ў падабенства Сары Конар «на пенсіі». Яна старанна рыхтуецца да вяртання свайго ката, каб надзерці яму зад. Ужо гэтымі паводзінамі галоўнай гераіні адбываецца адзінкавы злом «зводу правілаў» жанру: ахвяра перастае быць такой.

Пабаяліся развіваць?

У далейшым сіквел ператвараецца ў рэмейк, у якім падзеі дакладна паўтараюць дзеянні саракагадовай даўнасці: унучка галоўнай гераіні і яе сяброўкі рызыкуюць паўтарыць сумныя лёсы старых ахвяраў, аддалены погляд маньяка з глыбіні выкрадзенай машыны, забойствы на могілках, з’яўленне псіхіятра… Відаць, што маладыя аўтары не зманілі, назваўшы сябе фанатамі арыгінальнага фільма, і свядома вярнуліся да выпрабаваных клішэ.

Падчас прагляду прысутнічае дваякае адчуванне: альбо яны пабаяліся развіваць ідэю першага фільма, дадаўшы чагосьці новага, альбо проста вырашылі зарабіць грошай на былой папулярнасці. Адказ пакінем для фанатаў фільма.

Іронія ці ідыятызм?

Калі набор стэрэатыпных пужалак-скрымераў пакідае не самае дрэннае ўражанне, то нелагічныя дзеянні персанажаў і іх бессэнсоўныя дыялогі часам выклікаюць або дзікі смех, ці адчайныя воклічы. Вы гэта зразумееце, калі пазнаёміцеся з першымі ахвярамі - парачкай гора-журналістаў, якія вырашылі аднавіць славу Майкла Маерса. Іх бязглуздае жаданне ўзяць інтэрв'ю ў псіхапата больш падобна да закліку да хутчэйшай экзэкуцыі.

У «Хэлоўіне» паліцэйскія перастаюць быць падобнымі да дарослых мужчын, а маладыя хлопцы выглядаюць бездапаможнымі дзяўчынкамі, бо ўся «мужчынская» частка фільма «дохне як мухі» і адчуваецца «заўзяты фемінізм». Магчыма, аўтары вырашылі дадаць трохі іроніі,
можа гэта даніна нашаму часу, калі сацыяльныя і гендарныя межы сцёртыя, але ў 1978 годзе такога ідыятызму не было.

Галоўны плюс фільма

Хто не выклікае ніякіх пытанняў? Гэта хлопец у гумовай масцы. Ён забівае сабе і гледачам у задавальненне, наводзіць жах у мястэчку і кіназале. Праз 40 гадоў толькі гэты персанаж нязменны, што на фоне сцэнарнай бязладзіцы становіцца галоўным плюсам «Хэлоўіна» 2018 года. Спадзяюся, апошняга.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024