Спадчына

Далі шанец: міжваенны драўляны асабняк на Асіпенкі выставілі на аўкцыён

Гродзенскаму гісторыку Мечыславу Супрону ўдалося адстаяць драўляны дом на вуліцы Асіпенкі, 3, які хацелі знесці паўгода таму. Праўда, пасля аўкцыёну новы ўласнік зможа пры жаданні як аднавіць пабудову, так і знесці яе.

Дом № 3 на вуліцы Асіпенкі быў пабудаваны ў 1930-я гады. Ён уваходзіў у комплекс жылых, грамадскіх і гаспадарчых пабудоў у стылі драўлянага канструктывізму. Да Другой сусветнай вайны гэты раён называўся Настаўніцкай калоніяй, там жылі настаўнікі. У савецкі час у дамы засяліліся звычайныя працоўныя. З дома № 3 апошніх жыхароў адсялілі ў 2015 годзе. Пабудова прастойвала, але нават без жыхароў была ў здавальняючым стане.

Спынілі руйнаванне ў апошні момант

10 красавіка на асабістым прыёме ў старшыні гарвыканкама гісторык Мечыслаў Супрон прапанаваў гарадскім уладам даць старым драўляным пабудовам апошні шанец. Яго выслухалі і пааабяцалі, што пабудовы, якія маюць гістарычную каштоўнасць, будуць выстаўлены на аўкцыён. У гарвыканкаме хочуць праверыць, ці знойдуцца на іх наогул пакупнікі.

«У той жа дзень пасля нашай сустрэчы ў гарвыканкаме дом на Асіпенкі збіраліся знесці. Фактычна, заставалася 5−10 хвілін і пабудову б цалкам знеслі, але я патэлефанаваў у гарвыканкам і нагадаў ім пра іх абяцанні. Разборку дома спынілі. У выніку без даху будынак прастаяў паўгода. Пабудова падмокла, але з ёй нічога страшнага за гэты час не адбылося. Стан дома па маёй ацэнцы яшчэ здавальняючы. Драўніна ў добрым стане. Дарэчы, пад будынкам захаваўся ідэальны падвал», — распавядае Супрон.

Дом па Асіпенкі, 3 хацелі знесці, але ў гарвынкаме далі загад — не спяшацца. Фота з архіву Hrodna.life

Каркас праслужыць яшчэ 100 гадоў?

Стартавы кошт продажу будынка на аўкцыёне, які пройдзе 12 лістапада, складае амаль 14,5 тысяч рублёў. Горад прапануе будучаму ўладальніку вызначыць праектам неабходнасць зносу або рэканструкцыі існуючага будынка.

«Асіпенкі - ціхая і старая вулачка. Мне здаецца, выкарыстоўваць пабудову ў будучыні можна было б як хостэл, але наколькі гэта магчыма, я не ведаю. У будучага ўладальніка будзе выбар, захаваць будынак ці знесці яго. Я лічу, што можна захаваць і аднавіць, стары каркас праслужыць як мінімум яшчэ 100 гадоў», — дадаў Супрон.

Дом да таго моманут пакуль з яго не знялі крышу.
У 2018 годзе мы расказвалі пра дом на рагу вуліц Чкалава і Асіпенкі, які гарадскія ўлады таксама хацелі знесці. Але нават пасля сур’ёзнага пажару ўласнік здолеў выратаваць пабудову.
Дом на Чкалава № 13

Вуліца Асіпенкі
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024