Спадчына

Ю — Юбілейнае возера. 5 фактаў пра вадаём, які насамрэч не возера

«Юбілейка» насамрэч вадасховішча, а не возера, як звычайна кажуць гродзенцы. Яго адкрылі ў 1967 годзе і з таго часу штогод жыхары горада прыязджаюць сюды, каб улетку пазагараць і паплаваць, паглядзець кіно альбо палавіць рыбу. У новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі» — 5 фактаў пра гродзенскае вадасховішча.

Юбілейнае возера. Малюнак: Ігар Варкулевіч

На адкрыцці ўладар мора з’явіўся не з вады, а з паветра

Юбілейнае вадасховішча афіцыйна адкрылі 12 жніўня 1967 года. Падчас адкрыцця адбылося тэатралізаванае мерапрыемства на вадзе. Старажытнарымскі ўладар мора Нептун з’явіўся на імпрэзе не з вады, а з паветра. Ён прыляцеў на верталёце і спусціўся на пірс па вяровачнай лесвіцы.

Гродзенцы абіраюць «Юбілейку», а не хлараваны басейн

«Юбілейка» — адно з папулярных месцаў для летняга адпачынку гродзенцаў. Тыя, хто прыязджае адпачываць на бераг вадасховішча, не звяртаюць увагі на забруджанасць вадаёма і абіраюць бераг Юбілейнага возера, а не хлараваны басейн.

Дадаткова, побач з вадасховішчам ёсць магчымасць скупацца ў Ласасянцы альбо пастаяць пад прахалодным вадаспадам.

Штогод тут арганізуюць Вадохрышча

Штогод 19 студзеня на Юбілейным возеры арганізуюць свята Вадохрышча. Каля ратавальнай станцыі падрыхтоўваюць купель. Усталёўваюць намёты для пераапранання мужчын і жанчын. Таксама арганізоўваюць кухню, дзе можна пачаставацца вайсковай кашай.

Адбываюцца канфлікты з дачнікамі з-за кінапаказаў

Летнімі вечарамі на беразе адбываюцца кінапаказы. На вялікім экране можна глядзець фільмы наўпрост з салона ўласнага аўтамабіля. Гук кіно транслюецца як з дапамогай калонак, так і праз радыёхвалі, на якія можна наладзіць радыё у аўто. З-за моцнага гуку дачнікі неаднаразова канфліктавалі з арганізатарамі кінапаказаў.

Побач з вадасховішчам знаходзіцца «Каралінскі фальварак Тызенгаўза»

Побач з вадасховішчам месціцца комплекс гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каралінскі фальварк Тызенгаўза». У XVIII стагоддзі гэтыя землі належалі гродзенскаму старасце Антонію Тызенгаўзу. Пад яго кіраўніцтвам тут пабудавалі жылыя і гаспадарчыя пабудовы, а таксама стварылі парк.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024