Здароўе і спорт

Рух, дыханне і размовы: псіхалагіні параілі, як справіцца з душэўнымі перажываннямі і адчуваннем небяспекі

Гродзенскія псіхолагі распавялі, што варта рабіць у стане трывогі і жаху. Яны могуць з’явіцца, калі чалавек адчувае небяспеку і пераймаецца за блізкіх, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Там 24 лютага пачалося вайсковае ўварванне з боку Расіі.

Самае галоўнае — вярнуць кантроль над целам

На сітуацыю ва Украіне мы паўплываць не можам. Але можам уплываць на сваё цела. Гэта першы крок да супакаення. Галоўнае — не спыняцца.

«Бо жах паралізуе цела і знерухомлівае чалавека. Каб не траўмавацца праз гэтую сітуацыю патрэбен любы рух. Па магчымасці выходзіць гуляць на вуліцу, а калі такой магчымасці няма, можна хадзіць па пакоях», — распавяла падчас стрыму ў Instagram псіхалагіня Святлана Бузук.

Супраць панікі - дыхальныя практыкаванні

У час панікі варта зрабіць дыхальныя практыкаванні. «Трэба зрабіць удых на чатыры падлікі, зрабіць паўзу на два падлікі і выдах на шэсць падлікаў, каб ён быў даўжэйшы. Паўтарыць практыкаванне трэба ад чатырох да шасці разоў».

Працягваць жыць, не маўчаць і будаваць планы

«Вайна — тое, што выклікае посттраўматычныя растройствы, з якімі цяжка жыць», — сказала Святлана. Таму патрэбна не спыняцца, а працягвацць жыць далей і рабіць звычайныя і банальныя рэчы. Напрыклад, памыць посуд, зрабіць прыборку ў кватэры.

Важна прызнаваць свае адчуванні. Гаварыць калі злуемся ці бяссільныя. Але абавязкова камусці пра гэта казаць. Таксама трэба марыць і планаваць на бліжэйшы і далейшы час.

Сканцэнтравацца на падзеях, на якія вы можаце паўплываць

Парадамі падзялілася гродзенская псіхалагіня Таццяна Петушок. «Я ведаю, што побач вайна. Я ведаю, што ўсё што адбываецца выклікае жах і трывогу», — напісала Таццяна ў сваих сторыз у Instagram.

Яна параіла:

  • Піць больш вады;
  • Сканцэнтравацца на падзеях, на якія вы можаце паўплываць;
  • Выводзіць вопыт перажыванняў праз экспрэсію (маляваць, размаўляць, лаяцца, праявіцца дасяжным і бяспечым спосабам);
  • Не ігнараваць патрэбу ў ежы, сне, адпачынку;
  • Не патрабаваць ад сабе зараз і сёння прадукцыйнасці;
  • Даведацца інфармацыю аб блізкіх і знаёмых, якія засталіся на небяспечных тэрыторыях. Падумаць пра рэальную дасяжнасць дапамогі (грашовы перавод, інфармацыя пра сувязі, усё што заўгодна);
  • Узгадаць, што раней дапамагала спраўляцца з перажываннямі: якія дыхальныя тэхнікі, думкі ці дзеянні спрацоўвалі;
  • Зразумець вартасць працэса самападтрымкі. Гэта рэальная дапамога, якую я магу сабе даць у надзвычайнай сітуацыі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024