Спадчына

Беларуская ялінка ў Гродне — традыцыя працягваецца!

Зрабіць свята! Гучыць файна, але ці шмат з нас гатовы ствараць такое свята для сябе і іншых? У гэтым годзе беларускую ялінку ў Горадні зладзіў гурт Vuraj пры падтрымцы Цэнтру гарадскога жыцця і Гарадзенскага дзіцячага хоспіса.

Vuraj прывёз да нас музычнае каляднае прадстаўленне па матывах казкі гарадзенца Ігара Кузьмініча «Пра гандляра Пятра, Казу і Каляды». Гэта добрая сямейная казка якая расказвае пра ўзнікненне калядаў. У гэтым сэнсе сама казка добра ўпісваецца ў традыцыйны сцэнар калядаванняў і таго што робяць калядоўшчыкі, калі яны завітваюць да нас.

Магчыма таму музычны спектакль паступова разгортваўся разам з сюжэтам казкі, а ўсе дзеці і дарослыя былі гаспадарамі, да якіх завітала казка, завіталі каляды, завіталі калядоўшчыкі.

Адметнасцю пастаноўкі можна назваць яе інтэрактыўнасць. Сам спектакль пачаўся з таго, што дзеткі як паўнавартасныя ўдзельнікі пастаноўкі зрабілі калядную зорку, а падчас разгортвання казачнага сюжэту шмат разоў далучаліся да спеваў, гульняў і самога калядавання. Але гэта далучэнне адбывалася вельмі далікатна і паступова. Праз адзінкавыя выкананні нейкіх дзеянняў, праз удзел у гульнях і чытанні вершыкаў каму пашчасціла, да далучэння ўсіх і дзяцей і дарослых да кідання снежак і агульнага спявання калядных спеваў!

Паступова адзіначкі-удзельнікі праз удзел у чароўным дзействе злучыліся ў агульным святкаванні!

Асаблівым было тое, што ў дзействе прымалі актыўны ўдзел як дзеткі і іх бацькі з хоспісу, так і звычайныя дзеткі. Усяго на беларускай ялінцы ў гэтым годзе было пад восемдзесят дзетак і іх бацькоў. Гэта добры працяг беларускіх ялінак для дзетак запачаткаваны гарадзенцамі, які апошнія два гады працягваўся «Елкай на мове». Усе разам і дзеткі і іх бацькі і акторы здолелі стварыць сапраўдне чароўнае свята для сябе!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024