Без роднай мовы ніяк: якія пасады і прафесіі патрабуюць ведання беларускай

Хоць у Беларусі існуе фармальнае двухмоўе, практычна ва ўсіх сферах пераважае адна мова — руская. Працадаўцы рэдка патрабуюць ад супрацоўнікаў абавязковага ведання абедзвюх моў. Але існуе шэраг прафесій, дзе мова неабходная. Некаторыя пасады могуць вас здзівіць.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Раней да гэтага спісу можна было смела дадаваць настаўнікаў гісторыі і геаграфіі Беларусі. Прынамсі, тыя, хто скончыў школу да 2009 года ўключна, хутчэй за ўсё, вывучалі гэтыя прадметы на беларускай мове, незалежна ад таго, была гэтая школа рускамоўнай або беларускамоўнай. Таксама да гэтага спісу можна дадаць выхавацеляў у дзіцячых садках.

Працаўнікі СМІ

Ад супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі, як правіла, патрабуецца абавязковае валоданне абедзвюма дзяржаўнымі мовамі на высокім узроўні. Няхай гэта будзе рэдактар інтэрнэт-партала або газеты, журналіст ці дыктар на радыё або тэлебачанні.

Рэклама і ПР

Для рэкламшчыкаў і піяршчыкаў валоданне беларускай мовай таксама можа стаць значным плюсам пры працаўладкаванні, бо беларуская мова ўсё часцей з’яўляецца ў рэкламе, а па дадзеных даследавання праведзенага ў 2013 годзе 53,5% апытаных адчуваюць павагу да кампаній, якія ствараюць рэкламу на беларускай мове. 16,9% прызналіся ў тым, што такая рэклама прыцягвае іх увагу, а 2,1% і наогул часцей «купляюцца» на такую рэкламу.

Медыцына

На жаль беларускамоўны лагапед у нашай краіне вялікая рэдкасць. Гэта праблема для беларускамоўных сем’яў, дзеці з якіх маюць праблемы з маўленнем.

Затое іншыя беларускамоўныя лекары часам сустракаюцца! Дарэчы, усе яны абавязкова вучылі ва ўніверсітэце нашу мову.

Установы культуры

Работнікі ўстановы культуры таксама трапляюць у спіс прафесій, дзе пытанне аб веданні беларускай мовы варта далёка не на апошнім месцы.

Сфера абслугоўвання

Валоданне беларускай мовай таксама будзе плюсам для работнікаў сферы абслугоўвання, бо банальнае неразуменне мовы можа прывесці да страты кліента.

Што кажа закон?

Згодна з Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»:

«Кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб’ёме, неабходным для выканання імі сваіх службовых абавязкаў».

Іншымі словамі, кожны дзяржслужачы: чыноўнік, міліцыянт, мытнік — абавязаны валодаць не толькі рускай, але і беларускай мовай. А на беларускамоўныя звароты дзяржаўныя органы павінны адказваць на беларускай мове.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024