Карыснае

Штаны, касцюм і сукенка з сеткі. Што насіць летам ад гродзенскіх брэндаў

Аказваецца, цалкам можна сабраць гадовы гардэроб з лакальных брэндаў - ёсць і касцюмы з лёну, і сукенкі, і штаны з сеткі. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела летнія прапановы ад гродзенскіх вытворцаў.

Штаны ад Kosandra

Kosandra прапануе штаны-карго. Гэта самая папулярная мадэль гэтага сезону, сцвярджаюць яны. У іх высокая пасадка, рэгуляваная гумка па нізе штаноў, накладныя кішэні, лёгкая тканіна. Яны ёсць у бэжавым і аліўкавым колеры.

Кошт: 90 рублёў

Касцюм ад Krikate

Аб’ёмная кашуля з поясам і лаканічныя шорты — лепшае спалучэнне як для рытму мегаполіса, так і летняга падарожжа ў прыгарад, лічаць у Krikate. Ільняны касцюм у лімонным адценні лаканічна называлі LINEN LOVE.

Кошт: кашуля — 240 рублёў, шорты — 140.

Дарэчы, брэнд сшыў сукенку для пераможцы Mrs Globe Ланы Глумаковой.

Сукенка ад SoloBrand

«Далікатную навінку» прадставіў і SoloBrand. Гэта сукенка ў даўжыні міні з прэміяльнай бавоўны з вышыўкай рышэлье на баваўнянай падкладцы. Памеры — ад 42 да 48. Склад: 95% бавоўна, 5% спандэкс. Падшыўка: 100% бавоўна. Даўжыня сукенкі па спіне — 90 см. Кошт не пазначаны.

Адзенне з сеткі ад Zvonko

Брэнд Zvonkomadewithlove прэзентуе вырабы з баваўнянай сеткі «Italy» і прапануе ствараць лёгкія вобразы. Зроблена адзенне з 100% бавоўны.

Кошт: штаны — 300 рублёў, сукенка — 350.

Касцюм ад Fayno

Раскоша можа быць не толькі прыкметнай, але і зручнай, лічаць стваральнікі брэнда. І прапануюць касцюм з якаснага трыкатажу з віскозай.

«Але калі вас бянтэжыць нялётны чорны колер, не бянтэжцеся) ён не раз выручыць вас у самых нечаканых сітуацыях, хутка вырашыць праблему, калі няма чаго апрануць і падорыць жаданыя адчуванні дарагога рэспектабельнага вобраза 🤩», — абяцаюць у Fayno.

Чытайце таксама: Паглядзіце, які стыльны «гродзенскі» заплечнік выпусціў брэнд Vokladki

Кашуля ад Rissha

Стваральнікі раяць насіць кашулю оверсайз замест накідкі або кардігана. Яе можна насіць з поясам або навыпуск, дапоўніўшы лук з кашуляй моднымі аксэсуарамі і трэндавым абуткам.

Оверсайз-майкі ад Banova

Брэнд прапануе оверсайз-майкі ў розных адценнях з неонавым лога. Яны зроблены з трыкатажу з эфектам велюру. Мяккія і прыемныя да цела, сцвярджаюць стваральнікі.

Кошт: 85−90 рублёў.

Жакет ад Ledi M

«Стыльны двухбортны жакет свабоднага крою оверсайз з доўгімі рукавамі і V-вобразным выразам стане незаменнай рэччу ў вашым гардэробе», — лічаць у Ledi M і запрашаюць у шоурум.

Лонгзліў ад Kardash

Белы лонгзліў з бавоўны з эфектам велюру стане незаменнай рэччу ў вашым гардэробе, абяцаюць яго стваральнікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024