Людзі і справы

Абяцаў не звальняць, але «дзейнічаў па законе». Чым запомніўся былы гендырэктар «Гродна Азот»

Цяпер ужо ранейшы генеральны дырэктар «Гродна Азот» Ігар Бобыр кіраваў прадпрыемствам амаль чатыры гады — з верасня 2017. Але часцей за ўсё яго імя ў прэсе мільгала менавіта ў апошнія месяцы — прадпрыемства стала адным з цэнтраў пратэсту ў Гродне. 26 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў на гэтую пасаду былога віцэ-прэм'ера Ігара Ляшэнка. Карэспандэнтка Hrodna.life узгадала, якімі дзеяннямі на пасадзе запомніцца кіраўнік.

Hrodna.life не атрымалася датэлефанавацца на «Гродна Азот» і даведацца, ці застанецца Ігар Бобыр працаваць на прадпрыемстве. На сайце azot.by у раздзеле «адміністрацыя» пакуль не з’явілася карэкціровак у сувязі з новым прызначэннем.

Абяцаў нікога не звальняць, але паступіць «па законе». Пра гэта Ігар Бобыр заявіў 26 жніўня на сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Каранікам. Праз два месяцы пачаліся масавыя звальненні супрацоўнікаў прадпрыемства, якія ўступілі ў стачком.

Заклікаў супрацоўнікаў не хадзіць на мітынгі і не выказвацца ад імя ўсяго прадпрыемства, бо гэта нясе рэпутацыйныя страты для завода.

Ігар Бобыр

  • 56 гадоў;
  • родам з Ноўгарада-Северскага Чарнігаўскай вобласці. Нарадзіўся ў сям'і рабочых, скончыў тэхналагічны факультэт Кіеўскага політэхнічнага інстытута;
  • у розныя гады на «Хімвалакно» працаваў інжынерам, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, начальнікам аддзела, начальнікам камерцыйнага кіравання, намеснікам дырэктара па камерцыйных і эканамічных пытаннях;
  • у 2012 годзе стаў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот», у 2014 — намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім»;
  • 14 верасня 2017 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот».

Вёў перамовы з забастоўшчыкамі. Раніцай 26 кастрычніка 2020 года ля прахадной «Гродна Азот» сабраліся рабочыя і гродзенцы ў іх падтрымку. Туды ж прыехалі аўтобусы з сілавікамі. Частку страйкоўцаў затрымаў АМАП з ужываннем сілы. Рабочыя двух цэхаў адмовіліся прымаць змены. Работнікі на тэрыторыі прадпрыемства працягвалі стаяць да 10.00. Паводле інфармацыі Telegram-канала «Стачком азоту», на перамовы прыехалі гендырэктар Ігар Бобыр і галоўны інжынер завода Сяргей Сілівончык.

Масавыя звальненні. У верасні і кастрычніку 2020 года работнікі некаторых прадпрыемстваў далучаліся да розных акцый пратэсту і страйкаў. Частка з іх пасля гэтага была звольненая. Пры гэтым некаторыя работнікі палічылі, што звальненні былі незаконнымі, і вырашылі аспрэчыць іх у судзе.

Абвінавачваў Telegram-каналы. «Дэструктыўныя інфармацыйныя рэсурсы і людзі, якія далёкія ад хіміі, не разумеюць, што такое „Гродна Азот“, не ведаюць тэхналогіі вытворчасці, якія прадукты тут вырабляюцца і якую небяспеку яны могуць прадстаўляць у першую чаргу для жыхароў Гродна, — у сваім выступе генеральны дырэктар закрануў тэму асобных Telegram-каналаў і запэўніў: — У нас усё пад кантролем», пісала афіцыйнае выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Падарыў угнаенні Лукашэнка. 16 чэрвеня 2020 года на «Гродна Азот» Лукашэнка пагутарыў з работнікамі завода. Тады прэзідэнту падарылі набор угнаенняў, якія як раз і вырабляюць на прадпрыемстве. У набор у тым ліку ўвайшлі ўгнаельная сумесь амафаскамід, сульфат амонія і карбамід.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024