Людзі і справы

З какосавага воску, з драўляным кнотам і рознымі водарамі. Якія handmade-свечкі прадаюць гродзенкі ў Instagram

Па запыце «Свечкі Гродна» ў пошуку Instagram можна знайсці некалькі дзясяткаў профіляў, у якіх прадаюць свечкі ручной працы. Іх вырабляюць з рознага воску, робяць рознай формы, яны могуць быць каляровыя і белыя, з водарам і без.

Любіце ствараць выгоду ў доме восеньскімі вечарамі ці задумваецеся, што падарыць на надыходзячыя зімовыя святы? Захоўвайце падборку гродзенскіх майстрых ад Hrodna.life.

Якія бываюць handmade-свечкі

Калі вы любіце ўпрыгожваць свой дом і запальваць свечкі, то маглі заўважыць, што ў крамах усе свечкі ўмоўна можна падзяліць на дзве катэгорыі: фармавыя і кантэйнерныя. Для вырабу першых выкарыстоўваюць сіліконавыя формы, у якія заліваюць расплаўлены воск. А для кантэйнерных свечак пасуе любая ёмістасць.

У гэтай падборцы мы сабралі свечкі, якія вырабляюць з воску, а ён бывае розны. У вытворчасці выкарыстоўваюць соевы, пчаліны, какосавы і пальмавы воск. Часцей за ўсё мы сустракалі свечкі з соевага воску. Ён адрозніваецца тым, што гарыць даўжэй за астатнія. Пчаліны мае яркі пах, а какосавы — чысты белы колер.

Каб свечка добра гарэла, трэба правільна апрацаваць і ўсталяваць кнот. Гэта не проста нітка: кнот павінен складацца з натуральных матэрыялаў, быць правільна скручаным і прамочаным воскам. Таксама зараз папулярны драўляны кнот, які характэрна патрэсквае пры гарэнні.

У слоіку, у шклянцы, у шкатулцы, у шкарлупіне ад какоса, у гіпсавай ракавінцы

Свечка ў шкляным карычневым слоіку з драўляным кнотам без гравіроўкі ў jl.candle.by каштуе 19 руб., з гравіроўкай — 21 руб. Яна выканана з соевага воску.

Фота: instagram.com/jl.candle.by

varales_home прадае араматычныя свечкі з какосавага воску ў шклянцы аб’ёмам 200 мл за 59 руб. У выраб дададзены араматычныя алеі, драўляны кнот.

Таксама можна купіць свечку ў слоіку з вечкам з коркавага дрэва. Аб’ём 200 мл каштуе 55 руб., аб’ём 100 мл — 40 руб.

Свечка ад sweet_romance_candles у шкарлупіне ад какоса каштуе 35 рублёў, але зараз на яе зніжка і выраб можна набыць за 28 руб. Выканана з соевага воску, выкарыстаны драўляны кнот. Рамесніца абяцае, што такая свечка будзе гарэць прыкладна 25 гадзін. Таксама ёсць варыянт з двума баваўнянымі кнотамі.

Фота: instagram.com/sweet_romance_candles

У candles.luna — танней. Свечка ў какосе ў профілі прадаецца за 30 руб.

Фота: instagram.com/candles.luna

vettadecor залівае воск у гіпсавыя ракавінкі. Купіць выраб памерам 11×4,5 см і вагай 40 г можна за 13 руб. Час гарэння свечкі - прыкладна 10 гадзін. Форму з гіпсу дзяўчына вырабляе сама.

Фота: instagram.com/vettadecor

За 15 рублёў у bella_simfonia можна купіць свечку, пасля гарэння якой можна будзе пакінуць сабе шкатулку, у якую гэтая свечка залітая. Таксама дзяўчына прадае гіпсавыя падстаўкі з аўтарскім роспісам і сподкі.

Фота: instagram.com/bella_simfonia

Аромасашэ і масажныя свечкі

У профілі aromafantasy.by прадаюць не толькі свечкі, але і аромасашэ — гэта араматызатар для невялікіх прастор на аснове натуральнага воску і аромаалеяў. Іх можна размяшчаць у ваннай, у шафе, на працоўным стале. Можна вешаць і ў аўтамабілі, але не ў спякотнае надвор’е, каб сашэ не растала. Адна падвеска каштуе 10 руб., тры штукі - 27, пяць аддадуць за 43 руб.

Таксама дзяўчына прадае масажныя свечкі з соевага воску. Іх неабходна расплавіць, даць крыху астыць, выліць воск на далоні і выкарыстоўваць у масажы. Каштуе такая свечка 20 руб. за 50 мл.

Фота: instagram.com/aromafantasy.by

Глядзіце таксама: Не толькі кветкі, але і пельмені. Якія шакаладныя дзівосы прадаюць гродзенцы ў Instagram

Купіць аромасашэ можна і ў amelie_candles_grodno. Араматызацыя ад васковай пліткі - тры месяцы, час вырабу — ад аднаго да трох дзён, цана — 10 руб.

Фота: instagram.com/amelie_candles_grodno

На Новы год ці ў падарунак — з яркімі акцэнтамі і рознай формы

Тым, хто ўжо пачаў рыхтавацца да Новага года, спадабаюцца фармавыя фігуркі елак, зайцаў і сняжынак. Напрыклад, marylab.by ужо пачала прадаваць святочныя свечкі. У профілі можна знайсці сняжынкі за 12 руб. (чым больш штук купляеце, тым танней выходзіць адна). Елка-конус вагой 230 г і вышынёй 15 см каштуе 25 руб. Таксама можна набыць набор з трох свечак за 30 руб.

bella_simfonia прадае навагодні набор са свечкі ў форме аленя і ёлкі за 12 руб. без водару і 15 руб. з водарам. У набор таксама ўваходзіць каробка, стужка і паштоўка. Свечкі можна купіць і паштучна.

Фота: instagram.com/bella_simfonia

Таксама ў гэтым профілі мы знайшлі цікавыя варыянты соевых свечак у шкатулках з яркімі фігуркамі зверху. З малінай каштуе 20 руб., з рамонкамі - 30 руб.

Яркія свечкі можна купіць і ў candles.luna. Смайл вялікі каштуе 20 руб., смайл «love» — 15 руб., смайл «f*ck» — 15 руб. У вытворцы ёсць каляровыя сталовыя свечкі па 22 руб. Да Хэлоўіна дзяўчына прапаноўвала яркія тэматычныя фігуркі.

Часта ў Instagram мы знаходзілі свечкі ў форме жаночага ці мужчынскага сілуэту, а таксама ў форме куба. Кошт фігур у сярэднім ад 20 да 25 руб. Вялікі куб можна купіць ад 15 руб., маленькі - за 6 руб. Свечкі ў форме хвалі мы знайшлі ад 11 руб., кветкі - за 12 руб.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык

Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…

20 мая 2024

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024