Карыснае

Пакіньце тэатр у тэатры: чаму нікому не падабаецца новы варыянт мюзікла «Кошкі»

«Залатая маліна» — антыпрэмія ў сферы кіно. Да цырымоніі яшчэ далёка, але даўно такога не было, каб фаварытам кіно станавілася не пасля прэм’еры, а з моманту выхаду першага трэйлера. Гаворка ідзе пра экранізацыю знакамітага мюзікла «Кошкі».

www.youtube.com/watch?v=gNTDoOmc1OQ

Ператварэнне «Кошак» з брадвейскай пастаноўкі ў кінаверсію чакалася больш за 20 гадоў. Іншы знакаміты мюзікл кампазітара Эндру Лойда Уэбера «Прывід оперы» яшчэ ў 2004 годзе змог выйсці на вялікія экраны. У 2016 годзе рэжысёрам будучага фільма стаў Том Хупер, уладальнік «Оскара» за фільм «Кароль гаворыць». Гэты англійскі пастаноўшчык спадабаўся прадзюсарам за свой акадэмічны падыход у стварэнні фільмаў, і, у першую чаргу, мюзiкла «Адрынутыя» 2013 года.

Перад Хуперам стала пытанне, якое ў будучыні стане ключавым у правале фільма: карціна і яе персанажы павінны быць жывымі ці камп’ютарнымі? Або быць спалучэннем двух тэхнік? Выбралі «залатую сярэдзіну», дзе поспеху месца на знайшлося.

Нельга прывыкнуць да таго, што выглядае штучна і фальшыва

На сцэне тэатраў акторы «Кошак» заўсёды апранутыя ў бліскучыя касцюмы і ў танцы грацыёзна паўтараюць рухі жывёл. Для фільма жа прыдумалі гуманоідных катоў, якія прытанцоўваюць на вуліцах старадаўняга Лондана. Іх чалавечыя твары ненатуральна выглядаюць з-пад кацінага футра, вушы і хвасты «жывуць асобным жыццём» з дапамогай камп’ютарнай графікі, а ў асобін жаночага полу ёсць цалкам чалавечая грудзі. Не паглядзіш — не распавядзеш…

Некаторыя раз’юшаныя крытыкі прасілі ў сваіх водгуках абмежаваць ад прагляду дзяцей, у мяне ж знешні выгляд челавекападобных коцікаў выклікаў хутчэй здзіўленне і лёгкае абурэнне. Нельга прывыкнуць да таго, што выглядае штучна і фальшыва.

Кожны кадр выклікае шкадаванне

Сюжэт мюзікла зведаў некаторыя змены ў параўнанні з арыгіналам, але ў выніку так і застаўся расповедам пра імкненне кошак трапіць у рай. А каб патрапіць у каціны Эдэм, кожны персанаж павінен выйграць песенна-танцавальны конкурс. У кожным нумары кот і котачка паспрабуюць распавесьці пра цяжкасці і радасці бадзяжнага жыцця — і гэта можа выклікаць эмоцыі ў аматараў жывёл.

У астатнім жа, у стваральнікаў не атрымалася з дзіцячага апавядання зрабіць драматычны твор для дарослага гледача. Усё тое, што адбываецца, кожным кадрам выклікае шкадаванне да сябе і просіцца назад на тэатральныя падмосткі.

Добрыя танцы і музыка не выратавалі фільм

У фільме добрыя рухі масоўкі, харэографы на славу папрацавалі з акторамі над танцавальнымі нумарамі, вытрымлівае кульмінацыю знакамітая мелодыя «Memory», добрая Франчэска Хейуард у вобразе галоўнай гераіні… Але гэтага занадта мала, каб выцягнуць фільм да ўзроўню звычайнай пасрэднасці.

Магчыма, калі б «Кошкі» паспрабавалі тэхніку стварэння «Караля Льва», дзе героі выглядаюць як рэальныя прадстаўнікі жывёльнага свету, тады фільм мог бы атрымацца не такім непрымальным для многіх. Але стваральнікі абралі шлях поўнага падабенства котак з людзьмі і пралічыліся. Кіно ёсць кіно, тэатр ёсць тэатр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024