Архітэктарка з Гродна Ганна Арлюк прыдумала, як сумясціць у цэнтры горада разнапланавыя грамадскія прасторы і дадаць новыя кропкі прыцягнення для гараджан і прыезджых. На яе думку, так можна ўнесці ў гарадскую сераду новыя актыўнасці без шкоды для гістарычнага кантэксту асяроддзя. Архітэктарка паказала свае эскізы Hrodna.life і распавяла, як гэтыя планы маглі б рэалізавацца ў гарадской прасторы.
Скласці новую «сістэму жыцця» Ганна прапануе ў раёне былой Гарадніцы.
Архітэктарка прапануе арганізаваць у тых частках цэнтра, што не выкарыстоўваюцца, розныя актыўнасці.
«Кропка 1» у яе праекце — рэчышча Гараднічанкі, пракладзенае па плошчы Леніна. Імітацыя страчанага рэчышча ракі або ўладкаванне тут фантана аб’яднае часткі Гарадніцы, падзеленыя вуліцай і сучаснымі будынкамі, лічыць Ганна.
«Кропцы 4» адпавядае прастора «Актыўная» каля палаца Чацвярцінскіх у парку. Яна ажывіць тэрыторыю, доўгі час закрытую для гараджан.
У «Кропцы 7», на тэрыторыі задняга двара Дома афіцэраў, праект Ганны прадугледжвае прастору «Маладзёжную». Яна можа стаць месцам для фотасесій і адпачынку. Тут таксама могуць быць запатрабаваныя фудтракі або іншыя аб’екты грамадскага харчавання.
Дваровая тэрыторыя «Кропкі 10» можа стаць грамадскімі агародамі і генераваць «ціхую» актыўнасць. Карыстацца імі могуць не толькі жыхары гэтага двара, але і ўвесь горад. Каля выставачнай залы мог бы з’явіцца «Арт-кут» — «Кропка-11».
«Ідэя працы з Гродна ў мяне была яшчэ з самага пачатку навучання. Я заўсёды любіла свой родны горад і хацела зрабіць яго яшчэ лепш», — кажа Ганна. Ва ўніверсітэце яна часта выбірала для курсавых праектаў аб’екты і месцы з Гродна. Да часу дыплома ў яе ўжо сабралася шмат напрацовак.
«Тэму для дыпломнага праекта я выбірала не доўга. Дакладна ведала, што гэта будзе рэканструкцыя. Думала, што з цэнтрам могуць быць складанасці з-за прыналежнасці тэрыторыі да зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцяў і існуючага ландшафту. Але ў ходзе работы з дыпломным кіраўніком і дзякуючы практыцы ў УП „БелНДІПгорадабудаўніцтва“, мне лёгка ўдалося вырашыць гэтыя пытанні».
Праект гродзенкі атрымаў добрыя водгукі экспертаў з УП «БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА», дзе Ганна праходзіла дыпломную практыку. Акурат у гэты час тут ішлі работы па распрацоўцы дэталёвага плана гістарычнага цэнтра Гродна з праектам рэгенерацыі і забудовы. Архітэктары з УП «МінскГрада» напісалі ў рэцэнзіі, што праект варта выкарыстоўваць пры распрацоўцы стратэгіі развіцця Гродна.
«Гэтыя прапановы не патрабуюць глабальных змен на тэрыторыі цэнтра. Яны могуць быць рэалізаваны з дапамогай адміністрацыі горада, бізнесу і неабыякавых грамадзян. Галоўнае — каб людзі ўбачылі сэнс у зменах. Таму што адно пазітыўнае змяненне цягне за сабой іншае. Для гэтага я і стварала праект — каб прымяніць яго для нашага горада і нашай сітуацыі».
Чытай таксама:
Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…
Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…
Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…