Рэдкія фатаграфіі цэнтра Гродна часоў Другой сусветнай вайны паказаў Hrodna.life чытач Тадэвуш Алешчык. Гэтыя здымкі яму дасталіся ад калегі - фатографа Мікалая Петрусёва.
Аўтар здымкаў, фатограф Мікалай Петрусёў, працаваў у фотастудыі на Ажэшкі і памёр каля 10 гадоў таму, не дажыўшы крыху да 100 гадоў.
Некаторыя з гэтых яго фота ніколі раней не публікаваліся.
«У Мікалая Петрусёва была вялікая калекцыя фатаграфій, але пасля яго смерці яны разышліся па руках. А ён шмат чаго цікавага здымаў», — распавёў фатограф Тадэвуш Алешчык.
Знішчаны цэнтр Гродна
Падчас Другой сусветнай вайны была разбурана значная частка цэнтра горада. Для параўнання паказваем здымак цэнтра 1930-х гг. На месцы вялікага квартала ў левай частцы фота, ніжэй Фары Вітаўта, сёння сквер.
![Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2019/01/1-12.jpg)
![Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2019/01/2-13.jpg)
![Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2019/01/3-10.jpg)