Навіны

Ці моцна падаражэюць камунальныя паслугі для «дармаедаў»?

З 1 кастрычніка незанятыя ў эканоміцы працаздольныя беларусы будуць плаціць за газ і ацяпленне па поўным тарыфе, нагадвае агенцтва «Мінск-Навіны». Цяпер пераплата за камунальныя паслугі для іх узрасце.

Ад пачатку года «дармаедам» сталі выстаўляць жыроўкі з аплатай гарачай вады па поўным тарыфе. Цяпер сюды дадаецца таксама ацяпленне і газ (пры ўмове, калі стаіць газавы лічыльнік).

У новым ацяпляльным сезоне па 31 снежня 2019 года ўключна субсідаваны тарыф на ацяпленне за 1 Гкал складае 18,4831 рубля, а поўны (эканамічна абгрунтаваны) —88,99 рубля. Калі гаворка ідзе пра стандартную двухпакаёвую кватэру, дзе жывуць тры чалавекі, а ўласнік не працуе, то плата за ацяпленне за яе складзе 25,19 рубля і гэта болей на 14 рублёў, чым звычайна. Падагрэў вады абыдзецца ў 12,6 рубля і пераплата складзе 7,05 рубля. Агулам пераплата складзе 21 рубель

Калі наймальнік/уласнік кватэры афіцыйна працуе, а «дармаедам» лічыцца іншы чалец сям'і, аплата не змяняецца.

Станам на 1 верасня ў Мінску было 16 425 асабовых рахункаў, на якіх падагрэў вады разлічваўся па эканамічна абгрунтаваным тарыфе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024