Карыснае

Coffee to go у Гродне: дзе і за колькі ўзяць летнюю каву з сабой

З летняй спёкай у гродзенскіх кавярнях з’явіўся добры выбар халодных кававых напояў. Сярод іх і ахалоджаныя класічныя напоі кшталту Айс Капучына, і арыгінальныя рэцэпты з газіроўкай, сокам і марозівам. Перад працай можна выпіць бадзёрачы халодны напой, а падчас вячэрняга шпацыру сагрэцца класічным латэ ці рафам. Мы даведаліся, дзе вам дадуць каву з сабой — ідэальны варыянт, калі вы спяшаецеся, проста хочаце працягнуць блуканне па гарадскіх вуліцах або калі ў кавярні ўжо няма месцаў.

Кавярня «Наша кава»

вул. Замкавая, 11

У «Нашай каве», акрамя традыцыйных рэцэптаў, можна пакаштаваць каву, прыгатаваную альтэрнатыўным спосабам. Ёсць сярод іх і летні варыянт — Cold brew, які заварваецца халоднай вадой і настойваецца 16 гадзін! Кожную дзясятую каву можна атрымаць бясплатна.

Кавярня «Просто кофе»

вул. Замкавая, 18

У «Просто кофе» таксама ёсць выбар напояў з сабой. Кожную дзясятую каву таксама даюць за так. А яшчэ ёсць happy hours: з 10.00 да 12.00 можна ўзяць эспрэса, амерыкана ці капучына за 1,5 рублі.

[irp posts="24 649″ name="Гарачыя прапановы халодных напояў. 7 спосабаў наталіць смагу ў Гродне летам"]

Кавярня «КофейнЯ»

вул. Савецкая, 5

Любыя класічныя напоі, акрамя эспрэса, у кавярні можна замовіць з сабой ахалоджанымі.

Веган-бар «Несцерка»

вул. Маставая, 35

«Несцерка» — веган-бар, таму замовіць з сабой тут можна эспрэса ці амерыкана. Неўзабаве ў гродзенцаў будзе магчымаць пакаштаваць і капучына — з соевым малаком.

[irp posts="24 477″ name="Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі"]

Гастрабар"Werden"

вул. Маставая, 31

У «Werden» — класічныя напоі. Нядаўна з’явілася навінка — эспрэса-тонік, у якім спалучаецца гарачая кава, кубікі лёду, гарчынка тоніка і кіслінка лайма.

Кавярня «Раскоша 1795»

вул. Савецкая, 7

У меню каля 30 відаў кавы. Па жаданні можна выбраць Lavazza ці Vergnano. У пірожні побач можна замовіць кавалак торту.

[irp posts="8336″ name="Для турыстаў і гродзенцаў. Дзе ў Гродне абмяняць грошы пасля 19.00?"]

Кавярня «Amato Coffee»

вул. Савецкая, 18

«Amato Coffee» — вулічная кавярня з вялізным спісам гарбаты, марозіва і кавы. У тым ліку, халоднай.

Кавярня «КофеМания»

вул. Савецкая, 31

Назва кавярні кажа сама за сябе: гэта месца для тых, хто любіць каву. Усе віды кавы, якія ёсць у меню, можна ўзяць з сабой. Праўда, не кожная кава гатуецца хутка.

Кавярня «Ці&кава»

вул. Віленская, 6

Цікавы летні рэцэпт з «Ці&кава» — капучына з мятным сіропам.

Кавярня «Шекспир»

вул. Дзяржынскага, 1/1

Фірмовыя рэцэпты і размяшчэнне ў папулярным парку Жылібера ідуць на карысць кавярні «Шекспир».

Кавярня «Кофе Саунд»

вул. Ажэшкі, 35

«Кофе Саунд» спадабаецца аматарам салодкай кавы і напаўняльнікаў. Тут у каву дадаюць маршмэлоў, сіропы, топінгі, вяршкі. Часам усе напаўляльнікі спалучаюцца ў адным рэцэпце.

У якой кавярні зручна ўзяць каву з сабой вам? Пішыце ў каментарыях!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024