Людзі і справы

Дазволіць сабе шчаслівае дзяцінства ніколі не позна: упэўніцеся самі на арт-пікніку «Летающие дети»

«Летающих детей» збярэ на сваіх прасторах 4 чэрвеня пікнік-база Велес. «Лятаючымі» могуць стаць не толькі ўласна дзеці, што яшчэ не паспелі стаць дарослымі, але і дарослыя, што могуць заставацца дзецьмі. На сямі пляцоўках Велеса будуць працаваць амаль 50 (!) арганізатараў мерапрыемстваў. Застаецца толькі выбіраць паміж гульнямі, майстар-класамі, чытаннем, выставамі, хэндмэйдам, кансультацыямі і дэгустацыямі.

Арт-пікнік — добрая нагода пазнаёміцца нарэшце з індзейцамі, чые вігвамы загадкава ўзвышаюцца на ўскрайку леса. Важак чырвонаскурых, напэўна, раскажа дзецям пра таямніцы прыроды і цэлага сусвету.

«Летающим детям» напэўна будзе цікава даведацца і пра іншых дзяцей, што умеюць лётаць. Таму на пікніку прадугледзелі магчымасць пагартаць цікавыя кніжкі.

Яшчэ на пікніку падвядуць вынікі конкурса малюнкаў, на каторых таксама можна пабачыць дзяцей у палёце.

Сустрэць на паляне ў Велесе можна самых дзіўных і чароўных істот. Напрыклад — мяккіх зайчанят з воўны. Іншыя цацкі - саламяных птушачак ці палатняных анёлаў - можна будзе зрабіць і самастойна.

Таксама арганізатары абяцаюць, што на пікніку ніхто не застанецца галоцным, нават калі забыўся ўзяць з сабой смакоткі з дому. На пікніку можна будзе падсілкавацца індейскімі ляпёшкамі з кляновым сіропам, бурыта, піражкамі, марозівам і напоямі.

Больш падрабязна пазнаёміцца з амаль паўсотняй забаваў, што падрыхтавалі арганізатары для гасцей арт-пікніка можна на старонцы падзеі Вконтакте.

Каб лепш спланаваць свой час і не прапусціць цікавых імпрэзаў, варта заранёў пазнаёміцца з праграмай свята і выбраць пляцоўку.

Вызначыцца, дзе больш камфортна будзе дзецям рознага ўзросту, дапаможа падказка ад арганізатараў.

Кажуць, што тыя, хто пабываў на арт-пікніку ў Велесе аднойчы, абавязкова вяртаюцца сюда ізноў, каб разам з іншымі знаёмымі і незнаёмымі людзьмі адчуць шчасце, што гэты свет — выдатны.

Пачытаць, як прайшоў леташні арт-пікнік, можна тут.

[irp posts="2314″ name=" У нас усюды рамкі, а з іх трэба ўвесь час выходзіць". Як творчы праект «АнТрисоль» развівае дзяцей і іх бацькоў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024