Людзі і справы

Глядзіце, як на заводзе пад Гродна робяць дэкор для Старога замка

Гродзенскае прадпрыемства «Будоўля» ў сярэдзіне снежня выйграла тэндар па вытворчасці і мантажы каменных элементаў на Старым замку. За рэалізацыю праекта ўзялося адно з падраздзяленняў прадпрыемства — камнеапрацоўчы завод. Hrodna.life пабываў на вытворчасці і ўбачыў, як рыхтуюцца дэталі ўязной брамы замка.

«Ганарымся гэтым заказам»

На заводзе сёння актыўна робяць дэкаратыўныя каменныя элементы, некаторыя з іх ужо мантуюць на Старым замку. Над рэалізацыяй праекта працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты: скульптары, разьбяры па камені, інжынеры, аператары і іншыя.

«Мы ганарымся, што нам далі магчымасць сябе праявіць на Старым замку. Мы імкнуліся да гэтага і не хацелі, каб іншыя арганізацыі працавалі ў нашым горадзе, — распавядае дырэктар камнеапрацоўчага завода Віталь Міскель. — Для іх гэта быў бы чарговы аб’ект, а для нас — гонар і аднаўленне помніка архітэктуры ў родным горадзе. Тут мы жывем, тут будуць жыць нашы дзеці і ўнукі - і мы стараемся ўсё зрабіць якасна, як гэта выглядала некалькі стагоддзяў таму».

Кіраўніцтва «Будоўлі» і камнеапрацоўчага завода абмяркоўваюць праект Старога замка
Рэалізацыя праекта з замкам для завода — гэта стабільная праца на бліжэйшы год.

«Гэта работа дасць нам магчымасць падняцца на прыступку вышэй», — дадаў Віталь Міскель.

Скульптар Уладзімір Панцялееў паказвае дырэктару «Будоўлі» Паўлу Бузуку маскарон на ўязныя вароты Старога замка

Пясчанік прывезлі з Польшчы

Асноўная задача на заводзе на 2019 г. — зрабіць скульптурна-мастацкія элементы на знешнія сцены замка: кесоны, маскароны, розныя гербы і вонкавыя карнізы. Іх робяць з прывезенага з Польшчы пясчаніку.

Элементы ствараюцца паводле матэрыялу, сабранага архітэктарамі і праекціроўшчыкамі рэканструкцыі Старога замка. Нагадаем, за аснову рэканструкцыі ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя, як лічыцца, працы вядомага італьянскага архітэктара Санці Гучы. Хоць, гісторыкі дагэтуль не ўпэўнены, хто менавіта быў аўтарам праекта замка.

Эскізны праект рэканструкцыі распрацаваў мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў, які ў 80−90-я гады мінулага стагоддзя займаўся перадпраектнымі даследаваннямі. Цягам першай чаргі рэканструкцыі (брама-вежа і сцяна над Нёманам) праект Бачкова мяняўся і дапрацоўваўся.

Цяпер распрацоўваецца праект інтэр'ераў Старога замка: на іх выкананне будзе праведзены асобны конкурс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024