Людзі і справы

«У рэалізацыі адмоўлена», але справа не скончана. Аўтар петыцыі пра дэмантаж помніка Леніну ў Гродне працягвае перапіску з чыноўнікамі

Прапанову дэмантаваць помнік Леніну ўносіў гродзенец на платформе Petitions.by у маі. Петыцыю падпісала 827 чалавек. Напачатку чэрвеня прыйшоў адказ — адмова. Аўтар петыцыі лічыць, што яму адказалі «не па сутнасці» і скіраваў новы зварот. Гэтым разам ён дамагаецца правесці грамадскае абмеркаванне пытання наконт Леніна ў цэнтры горада.

За 30 гадоў нічога не змянілася?

Ліст у адказ на петыцыю падпісала намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша. У ім даводзіцца, што ўсталяваны ў 1987 годзе помнік

«з'яўляецца неад’емным кампазіцыйным акцэнтам плошчы і разглядаецца жыхарамі і гасцямі горада як узор манументальнай скульптуры савецкага перыяда».


У Гродне прапануюць дэмантаваць помнік Леніну


Далей амаль на двух старонках тлумачыцца, што назвы вулічна-дарожнай сетцы горада дае тапанімічная камісія. Яна разглядае хадайніцтвы і звароты з нагоды прысваення ці змены назваў вуліц, у тым ліку «ў гонар асобаў, што маюць заслугі перад дзяржавай і грамадствам».

Паводле закона, камісія ўносіць прапановы, іх зацвярджае гарадскі Савет дэпутатаў і гарвыканкам. Роля грамадскасці ў гэтым працэсе — магчымасць азнаёміцца з прапановамі праз сайт гарвыканкама ці дзяржаўную прэсу і выказаць меркаванне. Прысвоеная назва застаецца ў сіле да новага рашэння гарадскога Савета дэпутатаў.

«З улікам прыведзенага вышэй, дэмантаж помніка і перайменаванне плошчы у бліжэйшы час не плануецца», — падводзіцца вынік.

Такім чынам, падставай для адмовы фармальна служыць прынятае больш за 30 гадоў таму рашэнне.


Як быць з Леніным у Гродне? 7 крэатыўных падказак з усяго свету


«Адказ не па сутнасці»

Аўтар петыцыі лічыць, што адказ не адпавядае патрабаванням заканадаўства:

«Адказ дадзены не па сутнасці, аргументацыя практычна адсутнічае. З адказу не зразумела, у чым прычына адмоўнага рашэння па гэтым пытанні. Патрабую, каб дадзенае пытанне быў вынесены на грамадскае абмеркаванне, бо лічу, што аблічча горада ў першую чаргу павінны вызначаць самі жыхары, а не адміністрацыйны апарат.

Прашу даць адказ па сутнасці і з аргументацыяй у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам».

Зараз петыцыя скіравана ў Гродзенскі аблвыканкам і будзе адпраўлена 20 чэрвеня. Да гэтага часу яе можна падпісаць. На раніцу 11 чэрвеня подпісы пакінулі 23 чалавекі.


Таямнічае жыццё Леніна ў Гродне


Гродзенцы абмяркоўваюць

Пытанне з помнікам Леніну вызвала цікавасць і хвалю абмеркаванняў у сеціве. З аднаго боку казалі, што гэта перажытак «саўка», з якім трэба развітацца. Вось, напрыклад, меркаванне вядомага гродзенскага мастака Уладзіміра Качана:

Іншае меркаванне ў тым, што гэта частка гісторыі, якую варта захаваць, ды яшчэ — найбліжэйшы да заходняй мяжы Ленін. А таму — яшчэ адна цікавостка, што спрыяе візітам замежных турыстаў.


Выдвижные ящики в современной мебели — это очень удобно и практично. Приобрести телескопические направляющие можно на сайте https://furmag.com.ua/mebelnaya-furnitura/napravlyaushie-dlya-yashikov/teleskopicheskie-napravlyaushie/. Большой выбор направляющих высокого качества.


Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024