Карыснае

Для яе, для яго, для пары: 10 стыльных падарункаў да Дня закаханых, якія можна купіць у Гродне

Некаторыя кажуць, што святкаваць День святога Валянціна — глупства. Маўляў, кахаць трэба ўвесь год, а не адзін дзень. Але чаму б не скарыстацца магчымасцю зрабіць падарунак сваёй другой палове ў такі сімвалічны дзень? Hrodna.life разам з крамай «Хата мастака» падабраў 10 падарункаў выключна ручной працы.

— Набыць звычайны падарунак, кітайскі або завадскі - надта банальна, не эстэтычна і не з’яўляецца прыкметай добрага тону і густу, — кажа Жана Жукава, гаспадыня крамы. — У нас зараз ідзе вялікая цікавасць да пазнання сваёй культуры і гісторыі, таму ўзрос попыт на вырабы ручной працы з беларускімі сімваламі. Асабліва ў моладзі - што мяне вельмі радуе.

Яна кажа, што ручныя вырабы «цяплейшыя, мілейшыя і раднейшыя».

— Нельга параўноўваць вырабы з заводу і вырабы, створаныя майстрам індывідуальна. Гэта зусім іншая энергетыка, яны жывуць самі па сабе і нясуць у сабе нешта. Што датычыць керамікі, ад іх нават нейкае цяпло зыходзіць.

1. Для маладой пары

Набор посуду з беларускім арнаментам — цудоўны падарунак для пары, якая толькі ўладкоўвае побыт. Можна быць упэўненым, што яны не запыляцца ў шафе, а будуць актыўна выкарыстоўвацца.

2. Практычны падарунак

Смачная ежа — яшчэ адзін спосаб выказаць каханне. Гліняныя гаршочкі спадабаюцца кулінарам. Ежа ў гаршочку не варыцца, а томіцца, захоўваючы ўсе вітаміны і карысныя элементы. Зараз іх можна ставіць і ў духоўку, і ў мікрахвалёўку.

3. Падарунак, які можна зрабіць самастойна

Зараз вельмі папулярныя футболкі з надпісамі. Але з большага яны аднатыпныя. Набыўшы фарбы для малявання па тканіне і звычайную майку, вы можаце зрабіць эксклюзіўны падарунак і напісаць тое, што спадабаецца менавіта вашай палавінцы. А самае прыемнае, што ён будзе зроблены сваімі рукамі.

4. Персанальны падарунак

Закладка з імем асабліва спадабаецца кнігалюбам. Яна будзе ўвесь час пад рукой, нагадваючы пра каханага.

5. Для яго

Гліняны набор посуду выглядае сувора і нават брутальна. У камплекце: чайнік, медавік або цукерніца, талерка і кубак.

6. Для яе

Прыгожы шалік надасць утульнасць гэтай зімой, а брошка дапаможа падкрэсліць індывідуальнасць жанчыны. Галоўнае — не забыць пра яе любімы колер. У наяўнасць як стрыманыя карычневыя колеры, так і ярка-чырвоныя.

7. Падарунак з намёкам

З лета гэтага года капілкі зноў сталі актуальнымі для беларусаў. Можна кідаць у яе манеткі і марыць, напрыклад, пра сумесныя падарожжы, на якія пойдуць сабраныя грошы. Да таго ж, такія мілыя совы — самі па сабе выдатны падарунак. А наяўнасць трэцяй маленькай савы можа быць намёкам на сур’ёзны крок для пары, у якой пакуль няма дзетак.

8. Падарунак для дваіх

Такую сімпатычную алоўніцу можна падарыць пары. Асабліва пасуе яна людзям творчых прафесій, якія з задавальненнем будуць складваць у яе алоўкі, пэндзлікі і асадкі.

9. Класічны падарунак

Акрамя валянцікак і сэрцаў сімвал Дня ўсіх закаханых — розныя анёлкі ды купідоны. У краме вы знойдзеце і вязаныя, і гіпсавыя, і з тканіны, і керамічныя. Таксама мілым падарункам будзе мяккая цацка — лепш набыць унікальную ад майстроў, чы чарговага мішку Тэдзі.

10. Падарунак для былых

Як бы добра ў вас зараз ні ішлі справы, некаторыя раны на сэрцы не загойваюцца. І часам вельмі хочацца нагадаць нашым колішнім пра сваё існаванне і іх недахопы, з-за якіх вы разыйшліся.

Са слоў Жаны, у краме пакуль што не стала больш пакупнікоў перад святам:

— Людзі купляюць канкрэтна за дзень ці нават у дзень свята. Чамусьці ў нас няма звычая набыць падарунак заранёў, выбраць яго мэтанакіравана, пахадзіць. Ні перад Новым годам, ні перад 8-м сакавіка. Усё робіцца ў апошні момант, бягом, бягом, на хаду…


Прыходзьце ў краму «Хата мастака» і выбірайце падарунак загадзя.

вул. Савецкая, 13 (побач з рамонтам абутку)

тэл.: +375 (29) 783−16−34

[irp]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024