Спадчына

Добры прыклад для Гродна: як украінцы і палякі разам ратуюць Лычакаўскія могілкі Львова

Пачынаючы з 2008 года палякі і ўкраінцы рэалізуюць супольны праект па аднаўленні помнікаў на Лычакаўскіх могілках Львова. Гэта добры прыклад для гродзенцаў, бо ў нашым горадзе бясцэнныя старыя могілкі ўсё больш знішчаюцца штодзённа.

[irp posts="20 176″ name="Закрыты горад мёртвых, які працягвае жыць. Рэпартаж з самых старых могілак Беларусі"]

Лычакаў - самы старажытны і багаты некропаль Заходняй Украіны. Ён з’явіўся ў канцы 18 ст. у той самы час, калі былі закладзены могілкі на Росах у Вільні і гродзенскія Фарныя могілкі.

За прамінулыя 10 гадоў коштамі польскага Міністэрства Культуры і Нацыянальнай спадчыны ўдалося аднавіць больш за 80 каштоўных надмагілляў, якія з’яўляюцца сведчаннямі багатанацыянальнай спадчыны Львова. З польскага Фонда Культурнай Спадчыны прыязджаюць рэстаўратары, якія ў спецыяльнай вопратцы, выкарыстоўваючы спецыяльныя матэрыялы і тэхніку, ачышчаюць надмагіллі ад мху і лішайнікаў, іржы, аднаўляюць страчаныя дэталі. Нават моцна панішчаныя помнікі рупліва кансервуюцца.

Ужо сёння відавочны эфект гэтай працы. На Лычакаве нават у працоўныя дні вельмі шмат турыстаў. Квіток на могілкі недарагі, грошы ідуць на рэстаўрацыю надмагілляў. Дзяржава таксама аплочвае заробкі навуковым супрацоўнікам могілак, паколькі Лычакаў абвешчаны запаведнікам-музеем.

Прагрэс відавочны. Шкада, што справа выратавання і аднаўлення гродзенскіх Фарных могілак фактычна стаіць на месцы, бо як турыстычны аб’ект яны зусім не саступаюць Лычакаву і цікавасць да іх у замежных турыстаў вельмі вялікая.

[irp posts="22 600″ name="Чаго не хапае бязвізавым турыстам: 7 заўваг ад гродзенскіх экскурсаводаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024