Горад

Доктар Дулітл вылячыць усіх. Гродзенскія лялечнікі рыхтуюць прэм’еру на закрыццё сезону

Доктара Дулітла ў нас амаль не ведаюць. Больш вядомы яго «нашчадак» - Айбаліт з перакладу Карнея Чукоўскага. Выправіць сітуацыю і пазнаёміць гродзенскіх тэатралаў з арыгінальным героем пісьменніка Хью Лофцінга вырашыў рэжысёр Алег Жугжда. Прэм’ерай «Доктара ДД» 29 ліпеня лялечнікі закрыюць сёлетні тэатральны сезон.

Першакрыніца заўжды цікавей

Меркаваннем Алега Жугжды, «першакрыніца заўжды цікавей». Прыгоды Айбліта — моцна спрошчаны і значна скарочаны пераказ прыгодаў доктара Дулітла з Англіі, напісаных Хью Лофцінгам. Доктар Дулітл «нарадзіўся» надчас першай сусветнай. Смешнага і добрага лекара Лофцінг маляваў у лістах дадому з ваенных акопаў.

Першая кніжка пра лекара, што дапамагае жывёлам і ўмее размаўляць на іх мове, вышла ў 1920 годзе і мела ашаламляльны поспех. Распровед скарыў чытачоў. Пазней Хью Лофцінг напісаў яшчэ некалькі гісторый пра доктара, дзе ён падарожнічаў ў Афрыку, на Паўночны Полюс і нават на Месяц.

youtu.be/E-pQdistXUg

Усіх па два

Гродзенскія лялечнікі узялі за аснову спектакля «афрыканскае» падарожжа Дулітла. Лялек для яго прыдумала і намалявала мастачка Ларыса Мікіна-Прабадзяк. Музыку напісаў Віталь Леонаў. Спектакль рэпеціруюць адразу два акцёрскіх склады па 7 чалавек. У адным доктара іграе кампазітар і актор Віталь Леонаў, у другім — былы фельшар, а зараз актор тэатра, Васіль Прабадзяк.

Па словах рэжысёра, спецыяльна для гэтай пастаноўкі «дакупілі новы свет», а канструкцыю кракадзіла зрабілі разборнай, але вельмі надзейнай. Самых маленькіх ён зможа нават пакатаць пасля спектакля.

У новым сезоне — новыя гледачы

Да слова, кола маленькіх гледачоў тэатра у наступным сезоне можа значна пашырыцца. Алег Жужжда абяцае зрабіць пастаноўку для тэатралаў 1+. «Бэбі-тэатр і „паўзунковыя“ спектаклі зараз вельмі запатрабаваныя. Дзеці такога ўзросту ўжо адчуваюць рытм і адрозніваюць колеры, а сучасныя бацькі зацікаўлены ў развіцці немаўлят», — распавёў Жугжда. Праўда, абяцаў, што і дарослых на такія спектаклі таксама пусцяць «Калі застануцца вольныя месцы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024