«Доктар Сон»: працяг «Ззяння» для аматараў добрага хорару

На вялікіх экранах з’явіўся «Доктар Сон». Фільм выклікаў спрэчкі паміж аматарамі кіно і літаратуры. Гэта экранізацыя аднайменнага рамана Стывена Кінга 2013 года і працяг гісторыі «Ззяння» 1977 года.

У 1980 годзе выйшла шэдэўральная адаптацыя «Ззяння» рэжысёра Стэнлі Кубрыка, якая стала адным з найлепшых фільмаў у жанры трылера. Але яна катэгарычна не спадабалася Кінгу, які абвінавачваў рэжысёра ў выкарыстанні толькі сюжэтнай канвы, пазбаўленай вялікай глыбіні.

www.youtube.com/watch?v=bkhjbv9UbPI

Стваральнікі ж трылера «Доктар Сон» (адмыслова ці не?) імкнуліся абыходзіць бокам узаемасувязі з фільмам 1980 года і на многіх постэрах быў надпіс «Сіквел „Ззяння“ Стывена Кінга». Але фактычна «Доктар Сон» — наўпроставы экранны працяг кубрыкаўскага шэдэўра. Доказ гэтага — цеснае спляценне падзей сіквела і пастаяннае цытаванне найлепшых момантаў класічнага фільма.

Прывіды дзяцінства вяртаюцца

«Доктар Сон» пачынаецца ў памятным 1980 з забойства 8-гадовай дзяўчынкі групай дзіўных хіпі, а 5-гадовы Дэні Торэнс працягвае пакутаваць ад прысутнасці кашмарных зданяў гатэля «Оверлук». Каб канчаткова пазбавіцца ад іх, Дэні замыкае іх у лабірынтах сваёй свядомасці. Праз амаль 40 гадоў падзеі яго дзяцінства нагадаюць пра сябе.

Праз 40 гадоў сучасны рэжысёр Майк Флэнеган пастараўся не забыцца пра філасофію Стывена Кінга, у якой скрозь жудасны страх прабіваюцца тэмы праблемы дзіцяці і іх уплыў у дарослым жыцці. У гэтых цяжкасцях кожны чытач і глядач лёгка могуць знайсці самога сябе.

Данесці сутнасць кінгаўскага тэкста

У фільме Дэні Торэнс ператвараецца ў выразную копію свайго бацькі-алкаголіка, які спрабаваў калісьці забіць сына. Нездарма на гэтую ролю быў узяты Юэн Макгрэгар, які паўтарае лёс свайго персанажа з «На ігле». Флэнеган ненадакучліва паўтарае сцэну, у якой Макгрэгар пасля бурнай ночы бачыць дзіцяці побач з целам маці-наркаманкі, каб нагадаць герою ў каго ён ператварыўся. Бацька выкарыстоўваў алкаголь, каб схавацца ад жыццёвых праблем, для яго сына алкаголь — уцёкі ад свайго «ззяння», дару бачыць незямное.

Торэнс бачыць паратунак ад алкагалізму ў дапамозе паміраючым людзям. Яго дар становіцца лекам ад страху перад тварам смерці. Веды галоўнага героя перадаюць людзям веру, што іх цела можа і стане кормам для чарвякоў у халоднай магіле, але душа працягне шлях бясконцасці. Рэжысёр праз падобныя дзеянні персанажа спрабуе данесці самую сутнасць кінгаўскага тэксту, дзе аўтар сумняваўся, што такія складаныя істоты як людзі могуць проста знікнуць.

Якасны атракцыён з філасофскім пасылам

Увесь філасофскі пасыл прысутнічае ў першай палове фільма, пакуль галоўны герой не сутыкнецца з групай дзіўных людзей. Іх падарожжа па свеце — пастаянны пошук «харчавання» праз забойствы дзяцей і «паглынанне іх душ». Самым жудасным момантам фільма і з’яўляецца адно з такіх злачынстваў, калі на твары дзіцяці бачны ўвесь жах надыходзячай смерці. Калі чуюцца яго крыкі праз буйны план мокрага ад слёз твару ахвяры.

У астатнім «Доктар Сон» гэта якасны атракцыён, дзе персанажы са здольнасцямі марвэлаўскага прафесара Ікс будуць спаборнічаць у выкарыстанні свайго дару. І той, чый дар апынецца больш «прапампаваным», у выніку пераможа.

Не парадуе і вяртанне дзеяння ў знакаміты гатэль «Оверлук», дзе рэжысёр Майк Флэнеган адкрыта халтурыць і ўстаўляе найлепшыя сцэны з «Ззяння» Кубрыка (пабаяўся параўнанняў?). Каб узмацніць кашмар таго, што адбываецца, стваральнік фільма без асаблівых прычын вырашыў выкарыстаць няўдалы касплэй і перазняць частку сцэн з акторамі, падобнымі да Джэка Нікалсана і Шэлі Дзювал.

У гісторыю не ўвойдзе, але ўвагі заслугоўвае

«Доктар Сон» апынуўся няроўным творам, але асобныя моманты і некаторыя эпізоды вылучаюць яго на фоне шматлікіх страшылак. Ад яго не патыхае ўбогай таннасцю, акцёры гуляюць пераканаўча, а сюжэт мае шмат нечаканых лабірынтаў-сувязяў. Фільм дакладна не ўвойдзе ў гісторыю, але некалькі тыдняў зможа прыцягнуць увагу аматараў добрага хорару.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024