Ёсць два месцы на карце Гродзеншчыны, акрамя самога Гродна, якія штогод наведваюць дзясяткі аўтобусаў з турыстамі з Польшчы. Гэта Старыя Васілішкі на Шчучыншчыне, дзе нарадзіўся і жыў у маладыя гады Чэслаў Немэн, а таксама былая шляхецкая аколіца Багатырэвічы на Мастоўшчыне, дзе любіла адпачываць і пісала свае творы Эліза Ажэшка.
У Старых Васілішках працуе цудоўны музей, тут і раскажуць, і песні Чэсека ўключаць і нават салам пачастуюць.
У Багатырэвічах і Мінявічах турысты наведваюць два аб’екты — магілу паўстанцаў і магілу Яна і Цэцыліі. Аповесць Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» ёсць у школьнай праграме і таму палякі, асабліва старэйшага пакалення, добра ведаюць Пані Элізу і гэтыя мясціны.
Пасля публікацыі на Белсаце мінулым летам да Багатырэвіч праклалі добрую асфальтаваную дарогу, а таксама аднавілі надмагілле Яна і Цэцыліі, якое мела сумны выгляд.
Іншыя месцы выглядаюць не так добра. Па-першае, цалкам перакрыты доступ да двух клёнаў, дзе па легендзе знаходзілася лава Элізы Ажэшкі, седзячы на якой пісьменніца пісала свае кнігі. Кусты ў вышыню чалавечага росту не даюць ніякай магчымасці дайсці да гэтага месца. У прыватныя рукі перайшлі рэшткі маёнтка Каменскіх Мінявічы, дзе новы гаспадар патроху аднаўляе былы дом для рабочых, але да руін на беразе Нёмана таксама не дойдзеш. А ў новапабудаваным доме можна нават пераначаваць, бо ён ужо ёсць booking.com.
Самы сумны выгляд мае так званы Дом Стралкоўскіх у цэнтры Багатырэвічаў. Вялікі мураваны будынак з датай «1904» увесь патрэсканы, у пачатку года ў яго абваліўся ганак. Дом год таму выкупіла з аўкцыёна прыватная асоба, але мясцовыя жыхары кажуць, што, на няшчасце, новы гаспадар хутка памёр і цяпер домам валодае ягоны сын, які пакуль не мае яўных планаў на будучыню гэтага дома.Між тым гэты будынак добра памятае Элізу Ажэшку і яе літаратурных герояў. У гэтым доме жыла сям’я шляхціцаў Стралкоўскіх, якія парадніліся з былымі багатымі землеўласнікамі Каменскімі з Мінявіч. Былы паўстанец Ян Каменскі выдаў за аднаго са Стралкоўскіх сваю дачку. Эліза Ажэшка добра ведала гэтую дачку Каменскага (яе звалі Станіслава) ды і самых Стралкоўскіх апісвала ў сваім нарысе «Людзі і кветкі над Нёманам».
У 1939 г. Клеменса Стралкоўскага (унука Яна Каменскага) забілі, сям’я выехала ў Польшчу, а дом стаў сельсаветам, фельчарскім пунктам і выконваў іншыя функцыі. Сёння ён паступова разбураецца, хаця, здаецца, адноўлены шляхецкі дом, які памятае Элізу Ажэшку, турысты не абміналі б.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…