Горад

Дыялог традыцыі і сучаснасці: архітэктар Ежы Усціновіч прадставіў праекты новых гродзенскіх храмаў

Як паяднаць традыцыі і сучаснасць? Ці варта супастаўляць традыцыю і гісторыю? Як пад уплывам сучаснай культуры не згубіць сутнасць? Такія пытанні абмяркоўвалі 23 кастрычніка на сустрэчы з архітэктарам Юрыем Усціновічам у актавай зале Свята-Пакроўскага сабора.

Юры (Ежы) Усціновіч — польскі архітэктар, прафесар беластоцкага ўніверсітэта, спецыяліст па храмавай архітэктуры. Па яго праектах у Гродне будуюцца два праваслаўныя храмы. З нашым горадам яго яднае і сямейная гісторыя: бацька Юрыя калісьці вучыўся ў гродзенскай гімназіі.

Храмы мадэрновыя, але са спасылкамі на традыцыю

На Дзевятоўцы будуюць царкву ў гонар Нараджэння Хрыстова. Праект храма мае сувязь са знакавымі цэрквамі беларускага абарончага дойлідства ў Сынкавічах, Малым Мажэйкаве, Супраслі, а таксама з Каложскай царквой, якая на гравюры Цюндта таксама прадстаўлена як храм абарончага тыпу.

Праект храма ў Альшанцы

Праект храма на Дзевятоўцы
На Альшанцы будуюць царкву з вялікім купалам у гонар Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага. Храм мае сувязь з грэчаскай і візантыйскай традыцыямі. Мяркуецца, што ў царкве будуць устаноўлены галаснікі, як у Каложы.

«Гэтыя храмы па форме сучасныя, але па сутнасці яны традыцыйныя. Сучасная форма, але традыцыйны багаслоўскі сэнс, традыцыйная сімволіка структуры і элементаў. Увогуле, я не люблю гаварыць, што я сучасна праектую. Я лічу сябе традыцыяналістам. Я думаю аб традыцыі як аб пераносе сутнасці ў будучыню,» — рассказаў Юры Усціновіч.

Спачатку — шок

Праекты храмаў Юрыя Усціновіча незвычайныя для Беларусі. Настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Георгій Рой падзяліўся сваім успрыманнем храмавай архітэктуры такога кшталту:

«Калі сустракаеш праваслаўны храм, які спалучае ў сабе рысы і традыцыйнай храмавай архітэктуры, і мадэрнізму, то гэта спачатку выклікае шок. Але потым, калі прыглядаешся, калі заходзіш у такі храм, то адчуваеш і разумееш, што гэта нейкая дзіўная знаходка, гэта ўнікальная ідэя, якая ўцялеснілася ў тым ці іншым храме.

Георгій Рой
Я бываў у розных цэрквах, якія збудаваны па праекце спадара Усціновіча. І для мяне самае галоўнае, што калі я бываю ў гэтых храмах, калі я малюся ў іх, я адчуваю, што гэта сапраўдны дом Божы".

Дойліды мінулага таксама бралі самае мадэрновае

Па словах Георгія Роя, адметная рыса праваслаўных хрысціян — кансерватыўнасць. Але жыццё ідзе далей, развіваецца грамадства і архітэктура.

«Калі мы азірнемся, глянем у мінулае нашай храмавай архітэктуры, то ўбачым, што людзі, якія калісьці будавалі храмы, бралі самае лепшае, самае сучаснае, самае мадэрновае, што было ў іх час. І тое, што тады было такім сучасным, цяпер стала традыцыяй».

Традыцыю і сучаснасць супрацьстаўляць не варта

На сустрэчы ў Гродне Юры Усціновіч прачытаў даклад пра асаблівасці польскай царкоўнай архітэктуры і іканапісу пасляваеннага і сучаснага перыяду. Звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што Беласточчына, як і Гродзеншчына, знаходзіцца ў зоне памежжа, зоне ўзаемаўплыву ўсходняй і заходняй царквы, што наклала адбітак на развіццё архітэктуры.

Юры Усціновіч адзначыў, што не варта супастаўляць традыцыю і гісторыю.

«Мы гаворым аб традыцыі, што гэта гісторыя. Але гэта не гісторыя. Традыцыя — гэта перанос каштоўнасцяў гісторыі ў будучыню. Традыцыі жыве. Мы павінны гаварыць аб традыцыі як будучыні ўсіх з’яваў, якія даў нам Бог.

Канешне, усё змяняецца з часам. Формы змяняюцца, чалавек змяняецца. Але каб сутнасць не змянялася, мы павінны прыстасоўваць традыцыю да новага часу».

Выстава будзе доўжыцца два тыдні

У межах сустрэчы ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора адкрылася выстава, на якой прадстаўлена каля 30 праектаў праваслаўных храмаў, створаных Юрыем Усціновічам. Большая частка з гэтых праектаў рэалізаваная.

Выстава будзе праходзіць на працягу двух тыдняў, потым пераедзе ў Каложскі прыход. Па нядзелях яе можна наведаць на працягу ўсяго дня. У будні зала адкрыта з 17.00 да 20.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024