Людзі і справы

Фронтмэн гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў: «Мы мусім быць цікавымі не толькі беларусам, каб не ператварыцца ў беларускае гета»

Гродзенец Алесь Дзянісаў, фронтмэн гурта Dzieciuki, у размове з «Нашай Нівай» расказаў пра творчасць у эміграцыі, небяспеку пераўтварэння ў гета, непазбежнасць 2020 года і тое, калі можна чакаць адлігі ў Беларусі. Hrodna.life выбраў галоўныя цытаты музыкі.

Пра новыя песні

«На жаль, мы пакуль зусім новага тут [у эміграцыі ў Польшчы — Hrodna.life] не зрабілі. Выйшаў міні-альбом „Зямля, агонь, вада“ [у лютым 2023 — Hrodna.life]. Ён складаецца з трох песень, але яны толькі тут дапрацоўваліся, а асноўны іх шкілет быў зроблены ў Беларусі. Не хачу брацца нахрапам за новыя песні. Іх яшчэ трэба дапрацоўваць у галаве».

Пра рэальнасць у Польшчы

У Польшчы Dzieciuki граюць і на вялікіх фестывалях, і ў пабах. Канцэрты можна было б ладзіць і часцей, але часу не хапае, бо музыкі працуюць у іншых сферах, не звязаных з музыкай. Напрыклад, сам Алесь Дзянісаў зарабляе на жыццё відэамантажом у адной з варшаўскіх фірмаў.

«Мы і ў Беларусі музыкай не зараблялі на жыццё. Наагул не шмат беларускіх музыкаў жылі за кошт адной толькі музыкі».

Пры гэтым цікавасць да беларускіх гуртоў сярод беларускай эміграцыі з часам будзе падаць, упэўнены Алесь.

«Мы жывём у Польшчы і мусім быць цікавымі не толькі беларусам, каб не ператварыцца ў беларускае гета. Трэба супрацоўнічаць, сябраваць з польскімі гуртамі. Быць цікавымі і для польскіх гледачоў».

Пра 2020 год і яго наступствы

Алесь лічыць, што пастаяннае корпанне ў мінулым прыводзіць толькі да дэпрэсіі. Але, вядома, трэба не забываць Беларусь, рабіць добрае для свайго народа і культуры.

«І толькі не спрабуйце разважаць, што можна было б адсядзецца і цяпер спакойна жыць у Беларусі! 2020 год мог здарыцца і годам раней, і годам пазней. Любая ўлада, калі не кантралюецца грамадствам, пачынае эвалюцыю ў бок таталітарызму!»

Чаму не трэба цяпер вяртацца ў Беларусь

«Перад намі гістарычныя прыклады. Дзе Браніслаў Тарашкевіч, які не проста вярнуўся? Яго бальшавікі абмянялі, як каштоўнага дзеяча, а потым праз шэсць гадоў расстралялі. А колькі такіх людзей было, якія паверылі так званай бальшавіцкай адлізе (НЭП, беларусізацыя 1924−29 гадоў). І ўсе яны дзесьці ў невядомых месцах закапаныя з куляю ў патыліцы».

Цяпер «ворагаў народа» не расстрэльваюць, але сістэма мала ў чым змянілася, лічыць Алесь.

Чытайце таксама: Фронтмэн гурта «Дзецюкі» расказаў, як хаваўся на радзіме Церцеля, калі патрапіў на першы рок-канцэрт і адкуль у Гродне нацысты

Калі можна чакаць адлігі

«Гэтая сістэма будзе рэпрэсаваць невядома яшчэ да якога часу. Можа, яна пачне змяняцца, калі будзе перамолата палова сваіх жа, ды пачнецца штосьці падобнае да хрушчоўскай адлігі».

Пра развіццё беларушчыны на чужыне

Беларушчыну можна развіваць і на чужыне, як калісьці ірландцы папулярызавалі сваю культуру, лічыць Алесь Дзянісаў.

«Каб беларуская культура станавілася здабыткам не толькі беларусаў, але і іншых. Беларусы сталі цікавымі пасля падзеяў 2020 года. У нашай еўрапейскай цывілізацыі беларусы стрэлілі. Украінцы тое ж зрабілі, але яшчэ болей сваім гераічным змаганнем з імперыяй».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024