Дзіркі ад куляў у цыферблаце: як рэстаўруюць вежавы гадзіннік лютэранскай кірхі

Стогадовыя гадзіннік з лютэранскай кірхі ў Гродне ўжо тры месяцы знаходзіцца на рэстаўрацыі. Яна будзе выконвацца ў тры этапы. Цыферблат плануюць павесіць на вежу ўжо ў канцы вясны. Працы па аднаўленню гадзінніка выконвае магілёўскі майстар Генадзь Галоўчык. 27 лютага ён расказаў Hrodna.life як ідзе праца.

Генадзь Галоўчык па адукацыі інжынер. У Магілёве ў яго ёсць пасада — наглядчык гарадскога гадзінніка. Ад працы са старым гадзінным механізмам з Гродна майстар не адмовіўся, але пра тэрміны аднаўлення казаць не спяшаецца.

Сваю працу Генадзь разбіў на тры этапы: першы — аднаўленне цыферблатаў, другі - аднаўленне механізму і, трэці - аднаўленне званарнага бою.

«Сёння я працую над першым этапам — аднаўляю цыферблаты і стрэлкі, — распавядае Генадзь. — Гэтая праца ўжо выканана на 80%. Засталіся даводка і афарбоўка. Калі ўсё будзе добра, цыферблаты павесім ўжо ў канцы вясны».


Не ўсё атрымаецца аднавіць

Майстар распавядае, што цыферблаты вежавага гадзінніка з кірхі былі моцна пашкоджаны карозіяй і мелі мноства кулявых прабоін. У Гродне ёсць легенда, што падчас вызвалення горада ў ліпені 1944 года на вежы кірхі сядзеў нямецкі кулямётчык.

«Аднаўляць цыферблаты было практычна немагчыма. З чатырох старых цыферблатаў будуць выкарыстаны механізмы двух рэдуктараў стрэлак. Механізмы на іншых двух ужо іншыя, іх прывезлі з Германіі, але яны таксама са старых гадзіннікаў. Цыферблаты, якія не падлягалі аднаўленню, я перадам назад у кірху. Магчыма, яны ў будучыні стануць музейнымі экспанатамі

Рамонт на наступныя 100 гадоў

Ініцыятарам і спонсарам рэстаўрацыі гадзінніка выступіў былы вернік кірхі, які зараз жыве ў Германіі. Сёлета адроджанай гродзенскай лютэранскай суполцы спаўняецца 25 гадоў. Гадзіннік на вежы плануюць запусціць у 2020 годзе.

«З рэстаўрацыяй ў такіх справах спяшацца нельга, трэба рабіць усё якасна. Хачу, каб гадзіннік пасля рамонту праслужыў наступныя 100 гадоў. Старыя цыферблаты былі зробленыя вельмі якасна для таго часу, але, улічваючы тое, што гадзіннікам і храмам доўга ніхто не займаўся, многае прыйшло ў заняпад. Механізм за лета паспрабуем аднавіць. А там ужо будзе бачна», — дадаў Генадзь.




Механізм захаваўся

Механізм вежавага гадзінніка на кірсе захаваўся да нашых дзён у добрым стане. Паводле папярэдніх ацэнак яго захаванасць складае 85%. Ўзрост гадзінніка — 106 гадоў, яго усталявалі на вежы ў 1913 годзе. Механізм спыніўся прыблізна ў 1944 годзе. Сёння ў Германіі ўсё яшчэ існуе фірма, якая на пачатку XX стагоддзя ўсталёўвала вежавы гадзіннік на кірсе ў Гродне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024