Людзі і справы

Дзіцячы хоспіс прадставіць «Святаяннік» — калекцыю традыцыйнага адзення на новы лад

Паказ мод, што адбудзецца 14 кастрычніка ў зале заводакіравання «Гродна Азот», стане фіналам першага свята беларускай моды «Святаяннік». У межах праекта створана калекцыя для 15 матуль і дзяцей, якімі апякуецца Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Крыніцай натхнення для аўтарак ідэі сталі традыцыйныя беларускія строі XVI-XIX стагоддзяў.

Асноўная мэта «Першага свята беларускай моды «Святаяннік» — фарміраваць талерантныя паводзіны ў грамадстве і роўнае стаўленне да дзяцей з цяжкай формай інваліднасці. Праз стварэнне культурніцкага асяроддзя арганізатаркі хочуць прыцягнуць увагу да праблем сем’яў, у якіх ёсць цяжка і невылечна хворыя дзеці.

Дызайнерка Святлана Пінчук распрацоўвала эскізы адзення, арыентуючыся на народныя і шляхецкія строі беларусаў, а таксама пажаданні сваіх мадэляў - тых, хто меў дэманстраваць калекцыю. Вырабілі адзенне і аксесуары майстрыхі з аб’яднання «Гарадзенскі каларыт». Падтрымку праекту аказалі гандлёвы дом «Нёман» і гродзенцы, што адклікнуліся на збор сродкаў.

«У калекцыі максімальна выкарыстаны натуральныя матэрыялы — лён і воўна, большасць тканін — беларускай вытворчасці. Для аздобы браліся вышыванкі, карункі, вязаныя элементы. Да кожнага строя выраблены аўтарскія аксесуары з бісеру, керамікі ці скуры» — расказала Святлана Пінчук.

Сіла зёлак і непаўторны каларыт мовы

Паводле дырэктаркі хоспіса Вольгі Шульгі, словам «Святаяннік» (зверабой) як найлепш характэрызуецца сутнасць праекта: «Прыгожае слова, у якім ёсць адчуванне святла і свята, гаючая сіла зёлак і непаўторны каларыт напаўзабытых беларускіх словаў».

Вольга мяркуе, што для дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці, а таксама для іх матуль, удзел у вялікай культурніцкай імпрэзе будзе таксама мець гаючую сілу:

«Для некаторых дзяцей гэта будзе першы выхад у публічную прастору, часам яны па некалькі год не маюць магчымасці выходзіць з дому. Для мам гэта таксама важны крок, шанец паказаць, што яны могуць удзельнічаць у грамадскім жыцці, нават калі маюць дзяцей з інваліднасцю».

Пабачыць моднае шоў «Святаяннік» можна 14 кастрычніка, па адрасу праспект Касманаўтаў, 100, у будынку заводакіравання «Гродна Азот». Пачатак імпрэзы ў 15.30.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024